29 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава, абвінавачанага ў забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына (ч.2 арт.139). Пракурор папрасіў прымяніць у дачыненьні да яго выключную меру пакараньня – расстрэл.

У Віцебскім абласным судзе працягваецца слуханьне рэзананснай справы, распачатай у дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго абвінавачваюць у жорсткім забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына. Як мяркуюць праваабаронцы, у выпадку, калі віна мужчыны будзе даказаная, яго могуць асудзіць на расстрэл.

У Віцебскім абласным судзе 24 чэрвеня пачалося слуханьне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго падазраюць у забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Мужчыне пагражае сьмяротнае пакараньне.

Праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся да ўсіх судзьдзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду з просьбай не караць сьмерцю падазраванага ў забойстве дзьвюх жанчын у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Зварот да судзьдзяў Левінаў напісаў пасьля таго, як даведаўся што справа меркаванага забойцы ўжо паступіла на разгляд у аблсуд.

Напрыканцы лютага ў Брусэлі прайшоў 7-мы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня. Удзел у панэльнай дыскусіі форуму Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць сьмяротнае пакараньне?” ўзяла і віцяблянка Любоў Кавалёва маці расстралянага ў 2012 годзе Ўладзіслава Кавалёва. Па вяртаньні ў Віцебск яна падзялілася сваімі развагамі і назіраньнямі.