Згодна з заявай аб правядзеньні пікетаваньня, пададзенай праваабаронцам Леанідам Сьвецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, імпрэза мусіць адбыцца 12 кастрычніка на пляцоўцы, адмыслова вызначанай гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Асноўная мэта пікету – публічна адзначыць у горадзе Сусьветны дзень супраць сьмяротнай кары.

У разбойным нападзе і жорсткім забойстве, зьвязаным з разбоем, абвінавачваецца беспрацоўны 34-гадовы грамадзянін Турэччыны, які, паводле вэрсіі сьледзтва, задушыў у Віцебску дзяўчыну з Банглядэш. Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд. Санкцыя артыкулу крымінальнага кодэксу, па якім выстаўленае абвінавачаньне, прадугледжвае выключную меру пакараньня ў выглядзе сьмяротнай кары.

«Я мяркую, мы ўпэўнена, няхай мо' і марудна, ідзём да адмены сьмяротнага пакараньня», – заявіў падчас сустрэчы з актывістамі грамадзянскай супольнасьці, журналістамі, мясцовымі дэпутатамі Віцебску Андрэй Навумовіч, старшыня Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правох чалавека, нацыянальных зносінах і сродках масавай інфармацыі.

Праваабаронца РПГА “БХК” Павал Левінаў накіраваў усім судзьдзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду асабістыя лісты, у якіх заклікае адмовіцца ад вынясеньня сьмяротных прысудаў.

Гэткага прадстаўнічага візыту замежных гасьцей Віцебск, бадай, ня зьведваў яшчэ ніколі за ўсю сваю 1000-гадовую гісторыю. 5 чэрвеня на сустрэчу з актывістамі грамадзянскай супольнасьці, мясцовай адміністрацыяй, мэдыямі, бізнэс-супольнасьцю прыехалі адразу двое высокіх прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу сваіх краінаў у Беларусі: амбасадарка Вялікай Брытаніі спадарыня Фіёна Гіб і намесьнік кіраўніка місіі, дарадца амбасады Італіі спадар Паоло Таніні.