Аршанец Раман Кузьмянкоў пачаў штотыдзень выходзіць на адзіночныя пікеты. На сваім другім пікеце 21 траўня ён ізноў стаяў з самаробным плякатам «Па 500 тут няма» – вядзецца пра калісьці абяцаныя заробкі беларусам у 500 даляраў на месяц.

Надоечы лекар-псыхіятар Ігар Пастноў, вядомы сваёй крытыкай мясцовых уладаў, разьмясьціў у сеціве шэраг эмацыйных тэкстаў і відэазваротаў, у якіх паведаміў, што супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа. Паводле Пастнова, 18 траўня ў ягонай кватэры прайшоў ператрус, а ён сам быў апытаны сьледчымі адносна датычнасьці да выдаваньня дзяржаўных сакрэтаў, якія могуць нанесьці шкоду Рэспубліцы Беларусь.

У пытаньні перадачы водных рэсурсаў краіны ў арэнду існуе адна важная праблема:  узаемаадносіны арандатараў і рыбаловаў-аматараў. Карэспандэнт ВВ сустрэўся з рыбакамі ў ваколіцах арэндаванага возера Лосьвіда і папрасіў іх выказаць свае меркаваньні наконт гэтай праблемы.

Прадпрымальніца і старшыня незарэгістраванага прафсаюзу “Разам” Ірына Яскевіч адчыніла ў Віцебску базавы цэнтар падтрымкі прадпрымальніцтва “Віцебскі дзелавы партнэр”. Мяркуе, што арганізацыя будзе трымацца на належным узроўні і прыносіць карысьць усім прадпрымальнікам гораду.

Больш за 2000 рублёў запазычанасьці, якая ўтварылася за тры гады, павінна выплаціць полацкай ЖКГ Тахміна Міхайлава за тое, што работнікі РКЦ няправільна аформілі статус яе кватэры ў 2014 годзе, зрабіўшы памылку ў разьліку. Такое рашэньне вынесла полацкая судзьдзя Аксана Мішута 12 сакавіка. Цяпер рашэньне набыло моц, і з заробку Міхайлавай, які складае каля 400 рублёў, на карысьць ЖКГ будуць утрымліваць 20% паводле выканаўчага ліста.