Пасьля навучаньня ў менскім БНТУ віцяблянін Артур Сядлуха вярнуўся ў родны горад і заўважыў, што жыцьцё ў раёне яго дзяцінства – пасёлку Тарным – не зьмянілася. Адчуваўся дыскамфорт. Малады інжынэр і вэб-распрацоўшчык ня зьбег ад праблем у цэнтар гораду, а паспрабаваў зьмяніць жыцьцёвае асяродзьдзе да лепшага – для сябе і для людзей…

Вуліца Камарова зусім невялікая, на ёй усяго каля 20-ці дамоў. Палова дарогі ўяўляе сабою даволі круты ўхіл. Штогод дарогу пасыпаюць жвірам, дажджавая вада змывае жвіровае пакрыцьцё, і на ім утвараюцца вялікія вымоіны, небясьпечныя для аўтатранспарту. Апошнія дні ідуць зацяжныя восеньскія дажджы.

Некалькі разоў на дзень жыхары віцебскага мікрараёну ДСК вымушаныя пераадольваць своеасаблівую паласу перашкод, якую ўяўляе сабой ходнік на скрыжаваньні вуліц Горкага і Сацыялістычнай. Вузкі, няроўны, пабіты калдобінамі. Перад самым аўтобусным прыпынкам упінаецца ў слуп. Трэба сыходзіць на праезную частку…

Новы радок у камунальных паведамленьнях у невялічкай вёсцы Сьвіла прымусіў яе жыхароў абіваць парогі адміністрацыйных будынкаў. Людзі атрымалі рахункі за вываз адкідаў, хоць сьмецьцявоз, паводле іх словаў, не прыяжджае паўгода.

Логавішча Віталіка падобнае да вялікай двухспальнай ляжанкі. 31-гадовы гаспадар – постаць калярытная. Прыязны, таварыскі чалавек, але ягоны век можна пазнаць толькі па вачох, бо ўвесь твар хаваецца за пышнай шавялюрай і доўгай барадой. Вочы жывыя і наіўныя. Віталік сьцьвярджае, што жыве ў лесе на ўскрайку гораду ўжо каля 5 гадоў.