Пляцоўка для выгулу сабак зьявілася ў двары дамоў №7 (корп. 1 и 2) на вуліцы Чкалава ў верасьні 2014 году. Яе зрабілі бяз згоды з жыхарамі прылеглых да яе дамоў, і яна адразу прычынілася да канфлікту паміж жыхарамі і ўладальнікамі чатырохногіх гадаванцаў. Канфлікт не разьвязваецца ўжо цягам 5 гадоў.

“Не пашанцавала з суседам” – у Беларусі гэтая прыказка мае асаблівыя адценьні. Бывае так: чым бліжэй твой сусед да ўлады, тым большая небясьпека навісае над галавой. Усё гэта зазналі на сабе дзьве пэнсіянэркі, якія ўжо амаль 10 гадоў змагаюцца за сваё жыльлё і жыцьцё на вуліцы Ленінградзкай у Віцебску. Пакуль беспасьпяхова – жонка іх суседа працуе ў аблвыканкаме.

З савецкіх часоў улады прызвычаіліся рамантаваць у асноўным цэнтральныя вуліцы, забыўшыся на дзясяткі іншых, якія праз рэзкае павелічэньне аўтатранспарту губляюць сваё нетрывалае пакрыцьцё. Сытуацыя на вуліцы Пскоўскай - крытычная...

Вядомы беларускі эканаміст і вядоўца праграмы “Эканоміка на пальцах” Сяргей Чалы выступіў 16 сакавіка ў Віцебску зь інтэрактыўнай лекцыяй “Што будзе з беларускай эканомікай?” Імпрэза адбылася пры падтрымцы ініцыятывы “Цэнтар новых ідэяў” і выклікала аншляг…

У віцебскім мікрараёне “Поўдзень-7” урачыста адкрылі новы і доўгачаканы паліклінічны цэнтар. На адкрыцьцё паліклінікі ў Віцебск прыехаў прэм’ер-міністар Сяргей Румас. Імпрэза адбылася 7 сакавіка. Паліклініку будавалі 12 гадоў...