У сувязі з праверкай ступені падрыхтаванасьці «тэрытарыяльнай абароны» гарадок Мёры пераведзены на ваеннае становішча, дзейнічае камэнданцкі час. З гораду і раёну мабілізавана больш за 200 чалавек, шмат вайскоўцаў прыехала зь іншых рэгіёнаў. У генштаб ператвораная ДЮСШ, заняты гарадзкі стадыён. Гэтая тэрыторыя абнесеная барыкадамі зь мяхоў зь пяском.

Сьнегавая гармата ў гарналыжным цэнтры ў Рубе маўчыць, пад’ёмнік сумуе ў нерухомасьці, ратрак (сьнегаўшчыльняльная машына) бачыць сны пра лепшыя часы. Сытуацыю растлумачыў трэнэр па горных лыжах вицебскага абласнога цэнтру алімпійскага рэзэрву Сяргей Радзевіч. Усё банальна: на гару перасталі падаваць электрычнасьць. Без электрычнасьці не працуюць ні гармата, ні пад’ёмнік. І калі запрацуюць - невядома.

17 студзеня падчас палявога выхаду на палігоне Лосьвіда ў Віцебскім гарнізоне ў падразьдзяленьні сіл спэцыяльных апэрацыяў прапаршчык ненаўмысна стрэліў зь пісталету ПМ. У выніку лёгкае раненьне ў мяккія тканкі нагі атрымаў вайсковец тэрміновай службы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Віцебшчына адной зь першых уключылася ў разьвіцьцё сельскага турызму і на працягу некалькіх гадоў цешыла прыростам колькасьці сядзіб, разнастайнасьцю прапанаваных паслуг. Колькасьць прапаноў адпачынку на прыродзе ў калядныя і навагоднія сьвяты цягам пэўнага часу пастаянна расла. Шмат замоваў ад індывідуальных гасьцей і цэлых кампаніяў было ў сэзоне 2012-2013 гг. Аднак цяперашні сэзон прымусіў некаторых гаспадароў «хатак у вёсцы» патурбавацца.

Фізрука Віцебскага станкаінструмэнтальнага каледжу Васіля Ільніцкага зьбілі проста ў дзяржаўнай установе. Пасьля здарэньня пацярпелы зьвярнуўся ў Першамайскі РАУС, дзе атрымаў накіраваньне ў судмэдэкспэртызу. У траўмапункце яму наклалі швы і павязку.