КДК Віцебскай вобласьці ня стаў на просьбу апазыцыянэра караць чыноўнікаў
Віцебскі абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў зьвярнуўся ў Камітэт дзяржкантролю з заявай аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці шэрагу службовых асоб. На думку Аўтухова, начальнік Гарадоцкага аддзелу занятасьці Галіна Сталярова і начальнік Гарадоцкага вузла паштовай сувязі Людміла Камякова парушылі яго правы і законныя інтарэсы, даўшы яму наўмысна скажоную інфармацыю. КДК распачынаць адміністрацыйны працэс у дачыненьні згаданых службовых асоб адмовіўся…
Інспэктар-мацяршчыньнік з Расонаў звольнены паводле рашэньня суду
З моманту, калі ў сеціве распаўсюдзілася відэа з Полацку, якое выклікала рэзананс, мінуў тыдзень. У ім фігуруе «цывільны» Volkswagen, за стырном якога знаходзіўся апрануты ў форму супрацоўніка ДАІ мужчына. Кіроўца змушае аўтара роліку на Mercedes спыніцца, пасьля чаго падыходзіць і зьвяртаецца да яго ў нецэнзурнай форме. Паводле слоў аўтара роліку Міхаіла, ужо ў мінулую пятніцу адбыўся суд паводле двух артыкулаў КаАП, у якасьці абвінавачанага выступаў інспэктар, які ў выніку страціў сваю пасаду.
Помнік Караткевічу ў Віцебску зьбіраюцца перанесьці, каб пашырыць дарогу
Прычына — будоўля новага Паўночнага моста, якая закране раён забудовы вуліцы Чэхава і сквэру каля плошчы Леніна. Пра пэрспэктывы пераносу распавёў Віталь Дубік, галоўны архітэктар Віцебску, адказваючы на пытаньні чытачоў газэты «Віцьбічы».
У Віцебску абмеркавалі стан сыстэмы аховы здароўя
19 кастрычніка ў Віцебску адбыліся грамадзкія слуханьні “Як зрабіць мэдыцыну якаcнай і даступнай?”, якія падрыхтавалі ўдзельнікі ініцыятывы “Народны рэфэрэндум”. Сустрэча адбывалася ў Віцебскім “Эўрапейскім клюбе”. Каля 40 жыхароў Віцебску і Віцебскай вобласьці разам з экспэртамі і прадстаўнікамі партыйных і грамадзкіх арганізацый і рухаў абмеркавалі праблемы сучаснай беларускай мэдыцыны і паспрабавалі вызначыць рэкамэндацыі па паляпшэньні справаў ва ўстановах аховы здароўя.
У Аршанскім раёне - масавая гібель рыбы
Масавая гібель рыбы ў Аршанскім раёне зафіксаваная 14 кастрычніка ў вадасховішчы на ручаі Хатынь, які ўпадае ў рэчку Крапівенка. Інспэктары Аршанскай Дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету супольна з супрацоўнікамі Аршанскай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя правялі абсьледаваньне. Паводле папярэдніх дадзеных, крыніца забруджваньня - неачышчаныя сьцёкавыя воды сьвінагадоўчага комплексу.