Скончыўся тэрмін адбываньня пакараньня Яна Дзяржаўцава. 1 красавіка палітык быў вызвалены зь Віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня. Тыдзень таму ён быў прысуджаны да сямі сутак арышту судзьдзёй Першамайскага раёну Віцебску Натальляй Карабліной за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ў падтрымку байкоту выбараў.

У Віцебскім раёне кошт паслуг па водазабесьпячэньні ў тры разы перавышае сярэднеабласны ўзровень, паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласьці.

Крымінальная справа паводле часткі 3 артыкулу 424 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі» ўзбуджная ў дачыненьні да намесьніка дырэктара ААТ «Віцебскхлебпрам» 4 сакавіка пракурорам Віцебску. Намесьнік дырэктара падазраецца ў тым, што насуперак інтарэсам службы заключыў дамовы з адным з ЗАТ на пастаўку прадукцыі і арганізаваў водпуск гатовай прадукцыі, нягледзячы на наяўнасьць у гэтага таварыства пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасьці.

Прэтэнзіі Сьледчага камітэту, які завёў крымінальную справу паводле ч.3 арт.424 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча», тычацца ранейшай працы гаспадарніка, які займаў пасаду дырэктара аграрнага прадпрыемства Віцебскай вобласьці.

Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці завершанае расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце нявыплаты падаткаў. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня СК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова, 52-гадовая жыхарка Віцебску індывідуальны прадпрымальнік з траўня 2011 па чэрвень 2013 году ўхілілася ад выплаты сум падаткаў у бюджэт, што пацягнула нанясеньне шкоды дзяржаве больш як на 270 млн. рублёў.