Мастак Алесь Пушкін разам з калегамі-мастакамі Генадзем Драздовым, Рыгорам Батальёнкам, Лявонам Грышуком ды іншымі сябрамі Саюзу мастакоў і суполкі «Пагоня» праводзіць пленэр на месцы знакамітай Аршанскай бітвы. Паводле слоў мастака, на жаль, ушаноўваюць месца беларускай вайсковай славы не беларускія вайскоўцы, а творчыя людзі і грамадзкія дзеячы:

У беларускіх прадпрымальнікаў пачалі правяраць рэчы на беларуска-расейскай мяжы. Гандляры, якія езьдзяць па тавар у Расею, падчас вяртаньня ў Беларусь цяпер падлягаюць праверкам на мяжы з боку супрацоўнікаў адказных службаў, у тым ліку падатковай інспэкцыі. Пра гэта паведаміла віцебская прадпрымальніца, старшыня стваранага прафсаюзу «Разам» Ірына Яскевіч.

Па выніках першага паўгодзьдзя колькасьць стратных арганізацыяў Віцебшчыны ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам папярэдняга году вырасла практычна ўдвая. За I паўгодзьдзе 2014 году стратнымі былі 169 арганізацыяў, або 16,0% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за I паўгодзьдзе 2013 году - 91 арганізацыя, або 8,6%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Віктар Бугаёў, былы зьняволены з гораду Дуброўна Віцебскай вобласьці, не пакідаючы спробаў аспрэчыць прысуд, па якім адбываў пакараньне, спрабуе адшукаць у сваёй крымінальнай справе канцы, якія мясцовыя праваахоўнікі паспрабавалі схаваць так, каб не ўсплыла праўда.

Сьледчым камітэтам працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да службовых асоб адкрытага акцыянэрнага таварыства «Нафтан». Пра гэта паведамілі ў Сьледчым камітэце. У цяперашні час пад вартай знаходзяцца 6 чалавек - 3 службовыя асобы прадпрыемства, уключаючы намесьніка генэральнага дырэктара ААТ «Нафтан», і тры прадстаўнікі суб’ектаў гаспадараньня прыватнай формы ўласнасьці.