Пры гэтым зазначаецца, што ў выніку скаардынаваных высілкаў усіх дзяржструктураў у барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй у вобласьці захаваная стабільная крымінагенная абстаноўка.
Паводле ведамства, узровень рэгістраванага злачынства падвысіўся толькі на 2,2% (4989 злачынстваў за паўгода). На 10 тысяч жыхароў Віцебшчыны прыпадае 42,4 злачынцы (па ўсёй Беларусі – 47,2).
Між тым, самымі праблемнымі пытаньнямі застаюцца папярэджаньне злачынстваў супраць жыцьця грамадзян, злачынстваў з карысьлівасьці, а таксама – зьдзейсьненых у стане алькагольнага ап’яненьня, адзначаюць у пракуратуры.
Гэтак, колькасьць забойстваў з замахамі вырасла на 18,2%. За паўгодзьдзе грамадзяне зьдзейсьнілі 1018 злачынстваў у нецьвярозым стане (+38,5%). Аж на 200% падвысілася колькасьць зарэгістраваных вымаганьняў, на 15,3% – рабаваньняў, на 19,5% – выпадкаў махлярства.
“Нягледзячы на тое, што значная колькасьць правапарушэньняў робіцца грамадзянамі ў нецьвярозым стане, асобныя пракуроры ў гэтым годзе праверкі выкананьня заканадаўства аб барацьбе з п’янствам не праводзілі”, – гаворыцца ў паведамленьні з пракуратуры Віцебскай вобласьці.
Паводле інфармацыі пракуратуры, у выніку атручваньня алькаголем у вобласьці за першае паўгодзьдзе 2019 году загінуў 141 чалавек (летась за такі ж пэрыяд – 111).
Параўнайце: на вадзе загінулі 35 чалавек, у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасьці – 12 чалавек.