Талачынскі раённы аддзел сьледчага камітэту расьсьледуе крымінальныя справы ў дачыненьні 26-гадовага і 20-гадовага жыхароў раёну, якія без уважлівых прычынаў не зьявіліся ў ваенны камісарыят для праходжаньня мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу.
Сьледчыя высьветлілі, што абодва хлопцы былі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку інфармаваныя аб неабходнасьці прыйсьці ў ваенкамат, але праігнаравалі гэтае патрабаваньне. Тым самым учынілі злачынства паводле ч.1 арт.435 КК РБ (Ухіленьне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу), санкцыі якога прадугледжваюць пакараньне ў выглядзе штрафу, альбо арышту, альбо абмежаваньня волі тэрмінам да двух гадоў, альбо пазбаўленьня волі да двух гадоў.