Віцебскі гарвыканкам зьмяніў парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў
У Віцебску зьмяніўся парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Гэта вынікае з адказу, які атрымаў на свой зварот да гарадзкіх уладаў праваабаронца Леанід Сьвецік.
Дзень правоў чалавека па-віцебску: Улады забаранілі праваабаронцам ладзіць пікет
10 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Такая дата выбраная невыпадкова: у гэты дзень у 1948 годзе Генэральная асамблея ААН прыняла першы ўнівэрсальны міжнародны акт па правох чалавека – Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Каб публічна адзначыць 70-гадовы юбілей дэклярацыі, праваабаронцы Віцебску хацелі зладзіць пікет. Аднак мясцовыя ўлады на іх заяўку далі адмоўны адказ.
Праваабаронцам Віцебску забаранілі публічна выказацца супраць сьмяротнага пакараньня
У межах Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня, мерапрыемствы якога праходзяць ва ўсёй краіне, віцебскія актывісты праваабарончай супольнасьці меркавалі зладзіць імпрэзу. Аднак пікет, падчас якога праваабаронцы хацелі распавесьці месьцічам, чаму яны выступаюць за скасаваньне практыкі забойства грамадзян дзяржавай на падставе выракаў судоў, мясцовыя ўлады забаранілі.
КПЧ ААН: Трэба мяняць рашэньне Віцебскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах
«Камітэт ізноў заяўляе, што дзяржаве-удзельніку трэба перагледзець сваё заканадаўства,... у прыватнасьці рашэньне № 881 Віцебскага гарадзкога раённага камітэту,... з мэтай спрыяньня поўнаму ажыцьцяўленьню ў дзяржаве-удзельніку правоў, замацаваных у артыкулах 19 і 21 Пакту», – гаворыцца ў надоечы апублікаваных чарговых меркаваньнях Камітэту ААН па правох чалавека (КПЧ), прынятых ім датычна скаргаў праваабаронцы Паўла Левінава.
Масавыя мерапрыемствы ў Віцебску. Лідэру БНФ не ўдалося пераканаць бурмістра
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў сустрэўся 12 верасьня са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіным. Актывіст апазыцыі запісаўся на прыём да галоўнага вэртыкальшчыка гораду, каб узьняць праблему адсутнасьці ў цэнтры Віцебску месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Віцебскі гарвыканкам ня даў дазволу партыі БНФ на правядзеньне фэстывалю «Дзень незалежнасьці»
Пра адмоўнае рашэньне гарадзкіх уладаў наконт заяўленай імпрэзы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў Кастусь Смолікаў, кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ. Вулічны фэстываль «Дзень незалежнасьці» мусіў адбыцца 27 ліпеня на цэнтральных пешаходных вуліцах Віцебску – Талстога, Крылова і Суворава, а таксама ў парку Партызанскай славы імя Міная Шмырова.
Віцебскія актывісты атрымалі дазвол на мітынг у Дзень Волі. І адмовіліся ад яго
Прычыну адмовы арганізатары імпрэзы патлумачылі адсутнасьцю ў іх грошай, якія запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.
Віцебскія ўлады – супраць сьвяткаваньня Дня Канстытуцыі
Намесьнік старшыні адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Аляксандар Ільмовіч забараніў мітынг, які мусіў адбыцца 15 лютага. Заяўку на мерапрыемства з мэтай адсьвяткаваць Дзень Канстытуцыі падаваў у раённую адміністрацыю праваабаронца Леанід Сьвецік.
Антаніне Піванос адмовілі ў заключэньні дамоваў на абслугоўваньне пікету
У кастрычніку 2017 году ўлады не дазволілі жыхарцы Віцебску Антаніне Піванос правесьці ў горадзе пікеты з вышываньнем украінскай сымболікі. Падставай для забароны стала адсутнасьць дамоваў з ЖКГ, УУС і ўпраўленьня аховы здароўя аб абслугоўваньні пікету. 71-гадовая жанчына паспрабавала пазьней заключыць такія дамовы – нічога не атрымалася…
Партыі левых “Справядлівы сьвет” забаранілі мітынг на плошчы Леніна ў Віцебску
Гарадзкі камітэт віцебскай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” зьвяртаўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску па дазвол на мітынг у гонар стогадовага юбілею рэвалюцыі.