У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні запісана, што Павел на свім акаўце у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» меў інфармацыйнай прадукцыі - лагатып ТБ «Белсат».
Быўшы апытаным у судовым паседжанні, мужчына ўказаў, што вінаватым сябе прызнае, у той жа час патлумачыў, што ён не ведаў, што матэрыялы, выяўленыя на яго старонцы, прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі, а таксама не памятаў пра тое, што іх там размясціў.
З улікам таго, што «правапарушальнік» прызнаў дачыненне і віну і на падставе ч.2 арт 19.11 КаАП суддзя Зубеня пакараў Садоўнікава арыштам на пяць сутак.
Кацярына Дрозд