Імпрэза, у якой меркаваўся ўдзел дзесяці чалавек, мусіла адбыцца на адной з трох пляцовак у горадзе, якія адмыслова адведзеныя Віцебскім гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Прычынай забароны пікету намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Алена Шарай назвала адсутнасьць у яго арганізатараў дамоваў, прадугледжаных рашэньнем гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 году «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску».
Кажа заяўнік забароненага мерапрыемства праваабаронца Леанід Сьвецік:
– Забарона правядзеньня праваабарончай акцыі сьведчыць пра тое, што для віцебскіх уладаў правы чалавека не зьяўляюцца каштоўнасьцю. Нават круглая дата не пасунула іх даць дазвол на пікет. Тым ня менш забароны і перашкоды толькі натхняюць праваабаронцаў на працу ў справе прасоўваньня і прапаганду правоў чалавека ў беларускім грамадзтве.
Кастусь Дзьвінскі