Васіль Ціханавіч ёсць лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП, выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Ён быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Мужчыну змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У Васіля значна пагоршылася здароўе ў СІЗА, ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы.
“Пасля таго, як цягам апошніх некалькіх гадоў я быў “хросным” грамадзяніна Беларусі і актывіста Яўгена Дзмітрыева, які, на шчасце, тым часам быў вызвалены, я хацеў бы працягнуць заклікаць да вызвалення палітвязняў з новым падапечным. Васіль Бераснеў — лідар незалежнага прафсаюзу РЭП, які КДБ прызнаў тэрарыстычным і якому забараніў дзейнасць. Я салідарны з усімі актывістамі, хто сваім мірным пратэстам выступае супраць бессаромнага беларускага ўрада і за свабодную дэмакратычную дзяржаву, як гэта рабіў Васіль Бераснеў. Я выступаю супраць любой жорсткасці з боку ўрада і патрабую неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных” - выказаў сваю пазіцыю дэпутат нямецкага парламента.
Следчыя скончылі гэтую "прафсаюзную "справу і перадалі яе ў пракуратуру. Хутка пачнецца яе разгляд у аднім з судоў Мінска.
Іван Чайка