Ігар Банцэр – на свабодзе: «Адчуваю сябе зараз звестуном апакаліпсісу»
17 снежня з папраўчай установы адкрытага тыпу (ПУАТ) №9 выйшаў на свабоду гарадзенскі музыка і актывіст Ігар Банцэр. Апошнія дні перад вызваленнем ён правёў у штрафным ізалятары ў Гарадку. Знаходзячыся ў зняволенні, Банцэр некалькі разоў абвяшчаў галадоўкі. «На жаль, не магу сфармуляваць гэта такім чынам, што я зараз на волі», – сказаў па вызваленні Ігар Банцэр.
Прысуд палітвязню Сяргею Іванову набыў законную моц: тры гады калоніі
10 снежня 2021 году калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду ў складзе старшыні – суддзі Дзяніса Губанава, суддзяў Святланы Івановай і Ларысы Сініцынай разгледзела апеляцыйную скаргу асуджанага і прызнанага праваабаронцамі палітвязнем Сяргея Іванова. Калегія не знайшла з боку суду першай інстанцыі парушэнняў матэрыяльнага і працэсуальнага законаў. І прыняла рашэнне скаргу палітвязня пакінуць без задавальнення, а рашэнне суду Віцебскага раёну – без зменаў.
Палітвязень Міхаіл Чамурака, які адбываў тры гады «хіміі» ў Ваўкавыску, з'ехаў з Беларусі
Актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака, асуджаны ў ліпені 2021 году да трох гадоў абмежавання волі за паклёп (арт. 188 КК), выехаў 26 лістапада з Беларусі і знаходзіцца зараз у бяспецы. Пра гэта паведамілі праваабаронцы ПЦ «Вясна». Чамурака ад 10 кастрычніка адбываў пакаранне на ваўкавыскай «хіміі» (ПУАТ №29). Ён быў прызнаны палітвязнем.
Адміністрацыя віцебскай «хіміі» аказвае ціск на палітвязня Дзмітрыя Абрамука
Па рашэнню адміністрацыі Віцебскай папраўчай установы адкрытага тыпу №9 палітвязня Дзмітрыя Абрамука, які адбывае трохгадовае пакаранне, паставілі на ўлік як «схільнага да самавольнага сыходу з установы». Дзмітрый Абрамук быў асуджаны ў Берасці па так званай «карагоднай справе».
Палітвязень Ігар Банцэр выйшаў з ШІЗА, дзе правёў 20 сутак
Гарадзенскага музыку і палітвязня Ігара Банцэра выпусцілі пасля 20 дзён у ШІЗА. Цяпер ён знаходзіцца на «хіміі» у Віцебску. У сераду 24 лістапада мае адбыцца суд, які канчаткова вызначыць, ці будзе пакаранне замененае на больш жорсткае і ці адправяць музыку ў калонію, паведамляе belraz.eu.