У 2021 годзе Аляксей Коршун быў абвінавачаны паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне варожасці ці варажнечы) і асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 11 жніўня 2021 г. праваабарончай супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным. На думку праваабаронцаў, каментары такога кшталту, як быў размешчаны «ВКонтакте» абвінавачваным, «не зʼяўляюцца прамым заклікам да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў, а зʼяўляюцца элементам дыскусіі».
16 верасня 2021 зʼявілася інфармацыя аб пераводзе Аляксея па памілаванні на «хімію». 29 лістапада 2021 стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь. Ён быў вымушаны жыць у розных краінах, расейская паліцыя затрымала яго 21 чэрвеня сёлета ў Варонежы. Праваабаронца з Маскоўскай Хельсінскай групы Раман Кісялёў выказаў здагадку «Вясны», што Аляксей можа быць ужо ў ІЧУ на Акрэсціна.
Станіслаў Іваноўскі