Заява праваабаронцаў "Вясны" з нагоды Дня палітвязня
У Дзень палітвязня ў Беларусі, мы, праваабаронцы "Вясны", адзначаем наступнае: У сітуацыі глыбокага прававога крызісу, які наступіў у Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, крымінальны і адміністрацыйны пераслед пратэстоўцаў і іншадумцаў стаў асноўным інструментам палітычна матываваных рэпрэсій.
Лідар аршанскай суполкі прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў прызнаны палітвязнем
13 траўня беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі 10-ці актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Сярод іх – Васіль Бераснеў, кіраўнік аршанскай суполкі прафсаюзу РЭП, затрыманы 19 красавіка 2022 году ў шэрагу іншых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Яго ўтрымліваюць у менскім СІЗА-1.
Яшчэ траіх аршанцаў прызналі палітвязнямі
Праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі яшчэ 30 чалавек, сярод якіх жыхар Барані (мястэчка пад Воршай) Арцём Ляшнеўскі і двое жыхароў Воршы – Вячаслаў Лютынскі і Дзмітрый Матусевіч. Ляшнеўскі быў асуджаны за каментар пад фота супрацоўніка ДАІ ў сацсетках, ён адбывае 2,5 гады «хіміі» у папраўчай калоніі №29 у Ваўкавыску.
У судзе за «экстрэмісцкія перформансы» дапыталі сведкаў і абвясцілі тайм-аут
У судзе Віцебскага раёну 5 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за «экстрэмісцкія перформансы». Абвінавачаныя – палітвязні Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юля Лабунова. Справу разглядае суддзя Міхаіл Зубеня.
Экс-банкір і палітвязень Бабарыка правядзе 20 сутак у штрафным ізалятары
Па рашэнні адміністрацыя Наваполацкай калоніі №1, дзе адбывае пакаранне палітвязень, змясціла яго ў штрафны ізалятар на 20 сутак. Не выключана, што знаходжанне ў ізалятары асуджанага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы будзе працягнута, калі кіраўніцтва калоніі палічыць неабходным у выхаваўчых мэтах.