Барыс Жахоўскі трымае сухую галадоўку ў Наваполацкім ЦІПе
Супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі знаходзіцца пад арыштам, прысуджаным яму 15 чэрвеня за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні. Гэта ўжо трэці арышт запар – Жахоўскага асудзілі агулам на 45 сутак. Напярэдадні апошняга суду, 6 дзён таму, ён абвясціў сухую галадоўку.
У TikTok выйшаў відэаролік пра палітвязня Уладзіміра Малахоўскага
Ролік стварыла каманда politzek.me. У відэароліку прыгадваюцца факты біяграфіі Уладзіміра Малахоўскага, асуджанага да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Выйшаў на волю з «хіміі» палітвязень Мікіта Прысталенка
Мікіта Прысталенка цалкам адбыў тэрмін пакарання, прысуджаны яму на падставе артыкулу 370 Крымінальнага Кодэксу («Апаганьванне дзяржаўных сімвалаў»). 25 лютага 2021 году ён сарваў у цэнтры Менску два дзяржаўныя сцягі. Год абмежавання волі («хіміі») Мікіта Прысталенка правёў у Мазыры, у ПУАТ 21. 31 верасня мінулага году праваабарончая супольнасць прызнала яго палітзняволеным.
Мінюст пазбавіў палітзэка Максіма Знака адвакацкай ліцэнзіі
Палітзняволены вязень Папраўчай калоніі №3, якая знаходзіцца ў Віцебскай вобласці ў п. Віцьба, адвакат Максім Знак, якога асудзілі на дзесяць гадоў турмы за ўдзел у выбарах-2020 на баку прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, 8 чэрвеня быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.
Палітвязню Мікіце Палеонку ў віцебскім СІЗА блакуюць ліставанне
28-гадовы Мікіта Палеонак быў затырманы 16 студзеня ў Віцебску. За кратамі ён знаходзіцца амаль пяць месяцаў. Яго абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўнікоў улады (арт.369 КК). 27 студзеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем.