Ёсць ідэя, як падтрымаць палітвязняў у калоніі «Віцьба»
Жыхары Віцебску прапануюць арыгінальны спосаб падтрымкі палітзняволеных, якіх утрымліваюць у папраўчай калоніі №3. У гэтай калоніі транслююць праграмы «Радыё Віцебск», а значыцца, у кожнага ахвотнага ёсць магчымасць перадаць прывітанне або павіншаваць палітвязняў такім незвычайным чынам.
Суд падоўжыў на тры месяцы ўтрыманне пад вартай палітвязні Яне Пінчук
29 красавіка Васілевостраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга пакінуў Яну Пінчук у СІЗА да 30 ліпеня. На паседжанне не пусцілі журналістаў і слухачоў. На працягу трохмесячнага знаходжання пад вартай падазроная жыхарка Віцебска можа быць экстрадаваная расейскімі ўладамі ў Беларусь. 22 снежня 2021 года ПЦ «Мемарыял» прызнаў Пінчук палітвязнем. Яе у Беларусі абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса за адміністраванне тэлеграм-чата "Віцебск 97%", прызнанага ўладамі экстрэмісцкім.
Як сябра «Вясны» праваабаронца Леанід Судаленка адбывае пакараньне ў калёніі «Віцьба-3»
У лістападзе 2021 года суд прызнаў Судаленку вінаватым у «арганізацыі масавых беспарадкаў» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). А таксама што ён дапамагаў затрыманым на пратэстах у 2020 годзе беларусам плаціць штрафы. Таксама ўлады вінавацілі Леанід у дапамазе людзям складаць скаргі, падтрымліваў іх. Адміністрацыя віцебскай калёніі чыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцы: не дапускаюць да праваабаронцы адваката, не аддаюць лісты нават ад блізкіх людзей.
Кафкіянскія абвінавачванні ў адрас супрацоўнікаў «Вясны» напярэдадні яе 26-й гадавіны
У Мінскім гарадскім судзе пачынаюцца слуханні па справе супрацоўніцы «Вясны» Марфы Рабковай і валанцёра арганізацыі Андрэя Чапюка. Абвінавачванні ў дачыненні да іх палітычна матываваныя, палітвязням пагражае да 20 гадоў і 8 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Судовыя разгляды адбываюцца напярэдадні 26-й гадавіны заснавання праваабарончага цэнтру, ва ўмовах надзвычай жорсткіх рэпрэсій у Беларусі. Арганізацыі, што падпісалі зварот, яшчэ раз заяўляюць пра поўную падтрымку «Вясны» і заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх яе сябраў, а таксама ўсіх адвольна зняволеных у беларускіх турмах праваабаронцаў.
Віцебскі чыгуначнік Сяргей Канавалаў прызнаны палітвязнем
49-гадовы Сяргей Канавалаў быў затрыманы 6 сакавіка за тое, што, «паддаўшыся заклікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў», рыхтаваўся да грамадска-небяспечных дзеянняў, накіраваных на дэзарганізацыю функцыянавання чыгуначнага транспарту. У прыватнасці, планаваў парушыць працу сістэм, адказных за бяспеку чыгуначнага руху. Дзеянні жыхара Віцебску кваліфікаваны як падрыхтоўка да акту тэрарызму, распачата крымінальная справа.