Серада, 29 Лістапад 2017

У Мёрах забаранілі пікет «Стоп дзедаўшчына!»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Сяргей Васільеў Сяргей Васільеў

На заяўку актывістаў АГП у Мёрах атрыманая адмова, пікет «Стоп дзедаўшчына – у войску і краіне!» улады правесьці не дазволілі. Патлумачылі гэта адсутнасьцю дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі і ЖКГ.

Акрамя таго, намесьнік старшыні райвыканкаму па сацыяльных пытаньнях Тацяна Алегаўна Стальмачонак заявіла актывісту АГП Сяргею Васільеву, што ў цэнтры гораду на плошчы Загінулых змагароў яны ня могуць запытваць пікет, хоць усе афіцыйныя сьвяты і імпрэзы праходзяць менавіта там.

А недзяржаўныя мерапрыемствы ў Мёрах могуць ладзіцца толькі ў двух месцах – на паўвостраве і на стадыёне.

Наконт дамовы зь міліцыяй, які патрабуюць раённыя ўлады для правядзеньня пікету, Сяргей Васільеў пагутарыў з начальнікам Мёрскага РАУС падпалкоўнікам Патапенкам. Паводле яго словаў, дамову гэтую трэба заключаць нават не зь мясцовай міліцыяй, а зь Віцебскай, прычым расцэнкі – ад 17 руб. у гадзіну на чалавека і да таго ж залежаць ад званьня «ахоўнікаў».

ucpb.org