editor22

editor22

У Віцебскім абласным краязнаўчым музэі 19 сьнежня адкрылася гістарычная выстава “Тадэвуш Касьцюшка: цана свабоды”. У межах экспазыцыі дэманструюцца 24 пляншэты з фотаздымкамі дакумэнтаў і мастацкіх прац, прысьвечаных нашаму выбітнаму земляку. Спазнаць цану свабоды паводле Касьцюшкі каштуе ўсяго 1 рубель (кошт квітка) для дарослых і 50 капеек – для дзетак і студэнтаў.

Палігон цьвёрдых камунальных адкідаў пад Віцебскам (в. Агароднікі) будзе выкарыстоўвацца яшчэ як мінімум 8 гадоў. Гэта вынікае з адказу ўпраўленьня ЖКГ Віцебскага аблвыканкаму на калектыўны зварот жыхароў Віцебску наконт будаўніцтва сьмецьцесартавальнага заводу на пляцоўцы палігону. Адказ быў дасланы віцебскай актывістцы і каардынатарцы БХД Тацяне Севярынец.

14 сьнежня Віцебская гарадзкая выбарчая камісія скончыла прыём заяваў для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў для збору подпісаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога Савету дэпутатаў. Усяго было пададзена 59 заяваў, зь якіх выбарчая камісія разгледзела 54. Астатнія пяць плянуюць разгледзець 18 сьнежня.

Вернікі міжнароднага саюзу цэркваў эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў (МСЦ ЭХБ) у Лепелі церпяць апошнім часам моцны ўціск і перасьлед з боку мясцовых уладаў. Прапаведнікаў затрымліваюць за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ) і караюць штрафамі. Баптысты адступаць не зьбіраюцца.

Падчас перадкаляднай прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла 14 сьнежня ў катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску, журналісты закранулі тэму хрысьціянскай салідарнасьці. Гаворка вялася пра лепельскіх баптыстаў, якія апошнім часам падвяргаюцца моцнаму перасьледу з боку мясцовых уладаў. Біскуп паабяцаў малітоўную падтрымку.

Вядомы віцебскі паэт і перакладчык Уладзімер Папковіч прэзэнтаваў у “Эўрапейскім клюбе” сваю новую кнігу вершаў “На шляху лёсу”. Сустрэча з пісьменьнікам вылілася ў шчырую размову пра лёсы людзей, уплеценыя ў лёс Айчыны. Гаворка вялася пра мову, кнігі, каханьне і… страх.

У Вераб’ёвым лесе пад Хайсамі (Віцебскі раён) 9 сьнежня былі асьвечаныя крыжы, усталяваныя ў памяць бязьвінных ахвяраў, расстраляных на гэтым месцы ў 1937-1941 гадах катамі НКВД. Крыжы асьвяціў пробашч віцебскай парафіі сьвятога Антонія ксёндз Вячаслаў Барок.

Аднаго з нашых чытачоў, як ён мяркуе, падманулі ў аптэцы, прадаўшы няпоўную шклянку абляпіхавага алею. Дамовіцца з аптэкарамі аб замене тавару не атрымалася. Тады віцяблянін пачаў шукаць у горадзе прадстаўнікоў таварыства абароны правоў спажыўцоў. І не знайшоў. Паспрабавалі высьветліць, куды ж зьвяртацца звычайнаму пакупніку ў такіх выпадках?

Сюды варта было б прыводзіць экскурсіі. Школьнікаў, студэнтаў, пэнсіянэраў – усіх. Каб нагадаць, на чым трымаецца наша чысьцюткая, рафінаваная і вельмі грэблівая ў век аднаразовых сурвэтак чалавечая цывілізацыя. Каб узгадалі, што такое горад, жыцьцё і людзі. І няма чаго заціскаць нос. Бо сваё лайно – ня пахне…

На пачатку лістапада жыхары Віцебску зьвярнуліся да гарадзкіх уладаў з просьбай акультурыць Парк культуры чыгуначнікаў. Прасілі адрамантаваць дарожкі, усталяваць арэлі на дзіцячых пляцоўках, рэканструяваць небясьпечную лаўку на беразе стаўка. 30 лістапада быў атрыманы адказ.

Старонка 231 з 235