Камітэт ААН па правох чалавека палічыў, што беларуская дзяржава забаронай на правядзеньне пікету парушыла правы Валера Місьнікава на распаўсюджваньне ўсялякага кшталту інфармацыі і ідэяў. Згодна з рашэньнем Камітэту, Беларусь павінна перагледзець сваё заканадаўства і выплаціць віцебскаму праваабаронцу кампэнсацыю.

У распараджэньне нашай рэдакцыі трапіла ліставаньне паміж дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацсходу РБ па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 і адным зь яго выбаршчыкаў. Тэма ліставаньня: выкананьне Рэспублікай Беларусь рашэньняў КПЧ ААН. Дэпутат: Міхаіл Волкаў. Выбаршчык: праваабаронца Павал Левінаў...

Праз зварот у Камітэт ААН па правох чалавека (КПЧ) віцебскаму сябру Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Яну Дзяржаўцаву ўдалося адстаяць свае правы на выказваньне меркаваньня і на мірныя сходы. Згодна з рашэньнем КПЧ, прынятаму надоечы, прадстаўнікі дзяржавы неабгрунтавана абмежавалі правы апазыцыйнага актывіста, калі затрымалі яго з плякатам у падтрымку байкоту выбараў і пакаралі штрафам нібыта за незаконны пікет.

Пры канцы сьнежня 2015 году Камітэт па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў зарэгістраваў скаргу жыхара Віцебску Пятра Бярлінава.

Камітэт ААН па правох чалавека апублікаваў чарговае рашэньне, прынятае наконт скаргі жыхара Віцебску. Згодна з гэтым рашэньнем, Беларусь парушыла правы Тараса Сургана, якія забясьпечваюцца часткай 2 артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.