Жыхар Віцебску Пётар Бярлінаў зьвярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт па правох чалавека ААН, бо ён быў, на яго думку, незаконна і несправядліва падвергнуты кароткатэрміноваму пазбаўленьню волі па адміністрацыйнай справе.

Камітэт ААН па правох чалавека апублікаваў рашэньне па звароце № 1987/2010, прынятае на 112-й сэсіі камітэту. Згодна з гэтым рашэньнем, Рэспубліка Беларусь як краіна – удзельнік Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох прызнаная парушальніцай правоў віцебскага актывіста Анатоля Стамброўскага, прадугледжаных пунктам 2 артыкулу 19 пакту.

Камітэт ААН па правох чалавека на 111-й сэсіі разгледзеў скаргі двух віцебчукоў. Вэрдыкт, вынесены камітэтам: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Ігара Базарава і Валера Аляксандрава, пакараўшы іх пяць гадоў таму штрафамі за ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсьці. Паводле камітэту, улады парушылі частку 2 артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох (права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня), а ў адносінах да Базарава быў парушаны яшчэ і артыкул 21 пакту (права на мірныя сходы).

Упраўленьнем Вярхоўнага камісара ААН па правох чалавека зарэгістраваны зварот у КПЧ жыхара вёскі Буяны Віцебскага раёну Леаніда Здрэстава. Актывіст вымушаны быў зьвярнуцца ў міжнародны орган па абарону пасьля таго, як улады адмовілі яму ў дазволе на правядзеньне пікету, а ўсе судовыя інстанцыі, у якіх ён спрабаваў быў абскардзіць гэтую адмову, – ад Кастрычніцкага райсуду Віцебску да Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь – сталі на бок уладаў.

Зварот у КПЧ ААН віцебскі лекар накіраваў у лютым гэтага году. Ён датычыць судовага рашэньня наконт накіраваньня яго на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычнай клініцы. Ігар Пастноў лічыць, што падчас суду ў дачыненьні да яго асобы было парушана адразу некалькі артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.