Да пачатку лютага жыхары Віцебскай вобласці яшчэ змогуць паскардзіцца ў ААН
Беларускія ўлады ў лістападзе 2022 года выйшлі з працэдуры разгляду індывідуальных скаргаў, што з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай для абароны правоў чалавека. Дэнансацыя набудзе моц 8 лютага 2023 года, а да гэтага часу беларускім грамадзянам яшчэ можна будзе падаваць індывідуальныя паведамленні аб парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў.
Камітэце ААН па правах чалавека абараніў правы Юрыя Бельскага, які памёр у 2021 годзе
Камітэт 17 траўня разгледзеў зварот №2766/2016 праваабаронцы з Полацку Юрыя Бельскага. У сваім рашэнні Камітэт пацвердзіў пазіцыю актывіста аб тым, што беларускія ўлады парушылі яго свабоду публічна выказваць свае меркаванні і права праводзіць масавае мерапрыемства. Нажаль, Юры не дачакаўся гэтай падзеі, бо памёр 19 чэрвеня 2021 года.
Праз адмову ад міжнароднай дамовы ўлады хочуць пазбавіць беларусаў магчымасці абараняць свае правы ў Камітэце ААН па правах чалавека
За апошнія дзесяць гадоў дзякуючы дапамозе праваабаронцаў крыху больш за 60 жыхароў Віцебскай вобласці скарысталіся канстытуцыйным правам і звярнуліся ў Камітэт ААН па правах чалавека з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, бо імі былі вычарпаны ўсе існуючыя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны. Камітэт з'яўляўся адзінай міжнароднай інстанцыяй, праз якую можна было абараніць свае грамадзянскія і палітычныя правы ў рамках Факультатыўнага пратакола Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У выпадку дэнансацыі віцябляне, як і ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, будуць пазбаўлены практычнай магчымасці абараняцца ад самаўпраўнасці ўладаў на міжнародным узроўні.
Праваабаронцы асуджаюць намеры ўладаў дэнансаваць Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах
17 жніўня стала вядома, што Савет Міністраў ініцыяваў прыняцце законапраекта "Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах". У гэты час у Палаце прадстаўнікоў ідзе падрыхтоўка да разгляду законапраекта ў першым чытанні.
Камітэт ААН па правах чалавека палічыў парушанымі палітычныя правы жыхара Віцебска
Камітэт разгледзеў зварот віцебскага палітычнага актывіста Андрэя Андрэева, зарэгістраваны ў 2016 годзе пад нумарам № 2863/2016 і вырашыў, што з боку дзяржавы, Рэспубліка Беларусь, мела месца парушэнне яго права на распаўсюд інфармацыі "левай" арыентацыі.