Інцыдэнт пачаўся 25 сакавіка 2019 году падчас святкавання БНР-101 Мікалай сфатаграфаваўся з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам на фоне помніка князю Альгерду ў Віцебску. Доказам гэтага дзеяння сталі відэаматэрыялы, зробленыя супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС Віцебску.
11 красавіка 2019 году суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Качурца. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызнала актывіста парушальнікам закону аб масавых мерапрыемствах і аштрафавала яго на 102 рублі.
Дзеля абароны свайго права на ўдзел у мірных публічных акцыях Качурэц звяртаўся ў вышэйшыя судовыя інстанцыі. Аднак беларускія суды адмовіліся абараняць ягоныя правы, матывуючы сваю адмову тым, што раённы суд вынес пастанову, заснаваную на законе і абгрунтаваную фактычнымі доказамі.
Пасля адмовы судоў вышэйшай інстанцыі адстойваць ягоныя правы, Качурэц вычарпаў усе даступныя спосабы абараніць свае грамадзянскія правы ў межах нацыянальнага заканадаўства.
Лявон Яфрэменка