У Віцебску ў межах праекту PRodvizhenie-2019 прайшла “Школа PR і мэдыякампэтэнцый”. Цягам трох дзён актывісты грамадзкіх устаноў і ініцыятыў з розных куткоў Беларусі вучыліся прасоўваць і “раскручваць” свае арганізацыі.

Помнік ахвярам бальшавіцкага тэрору, забітым ва ўрочышчы Хайсы ў 1937-1941 гадох, адкрылі 14 верасьня на ўскрайку “расстрэльнага” лесу. Удзел у імпрэзе ўзялі жыхары навакольных вёсак, грамадзкія актывісты зь Віцебску, Менску ды Воршы. Помнік асьвяціў каталіцкі сьвятар Віктар Місевіч.

Актывісты “Альтэрнатывы” абскардзілі ў Віцебскім аблвыканкаме адмову гарадзкіх уладаў разьмясьціць у цэнтры Віцебску шыльдачкі з гістарычнымі назвамі вуліцаў. У аблвыканкаме да ідэі паставіліся больш прыхільна. У адказе на скаргу паведамілі, што “дадзеная прапанова можа быць рэалізаваная пасьля грунтоўнай дапрацоўкі”.

Сябры грамадзкай ініцыятывы “Хайсы – віцебскія Курапаты” працягваюць добраўпарадкаваць месца сталінскіх расстрэлаў пад вёскай Хайсы Віцебскага раёну. Да крыжоў, якія ўсталяваныя ў 2017 годзе на ўскрайку “расстрэльнага” лесу і да магілы ахвяр сталінскага тэрору актывісты пракладаюць дарожку.

У пятніцу 23 жніўня дзень народзінаў адзначае краязнаўца, асьветнік і папулярызатар беларускай культуры і мовы Алесь Юркойць. У 2017 годзе ён быў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня па справе мытнікаў і адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі “Віцьба”. Сваёй віны Юркойць не прызнаў. Беларускі ПЭН-цэнтар заклікае павіншаваць зьняволенага са сьвятам.