22 чэрвеня сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» і мясцовыя жыхары на вясковых могілках ля вёскі Бараўляны Віцебскага раёну ўсталявалі мэталёвы крыж у памяць ваеннапалонных лягеру «Учдор – 756», пахаваных непадалёку. Крыж асьвяціў душпастыр віцебскіх грэка-каталікоў протапрэзьбітар Зьміцер Грышан.

Адзінае афіцыйна прызнанае месца масавых расстрэлаў у 1930-я гады пад Воршай — урочышча Кабыляцкая гара. Але сваякі рэпрэсаваных сьцьвярджаюць, што ім вядомыя і іншыя месцы загубы бязьвінных грамадзян, арыштаваных і кінутых у турмы. У гэтых мясьцінах родныя прапануюць паставіць памятныя знакі. Пра гэта яны пішуць у лістах у райвыканкам.

У межах ініцыятывы «Добрая нагода» 3 траўня адбылася чарговая сустрэча віцебскіх актывістаў. Мерапрыемства ладзіцца ў фармаце так званага грамадзкага кафэ, якое дазваляе кожнаму ўдзельніку выказваць свае меркаваньні і весьці адкрытую дыскусію. Тэма, як правіла, загадзя ня абвяшчаецца, а фармуецца падчас сустрэчы.

Памятны вянок пусьцілі па Дзьвіне 26 красавіка віцебскія ліквідатары наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Гэтай традыцыі ўжо шмат гадоў. “Заўчасна памерлым чарнобыльцам – ад нас, жывых. Вечная памяць!” – было напісана на стужцы.

Напярэдадні Радуніцы, 14 красавіка, сябры ініцыятывы «Хайсы» наведалі «віцебскія Курапаты», каб прыбраць пасьля зімы створаны з ініцыятывы грамадзкасьці народны мэмарыял і ўшанаваць памяць бязьвінных ахвяраў сталінскага рэжыму.