Бацькі і сваякі асуджаных паводле “наркатычнага” артыкулу 328 разам з настаўнікамі і вучнямі віцебскай СШ №24 высадзілі за гіпэрмаркетам “Карона” ў Віцебску бярозавую алею.

“Мы патрабуем адстаўкі рэктара ВДУ імя Машэрава Аляксея Ягорава, са згоды якога праводзіліся імпрэзы, скіраваныя, на нашу думку, супраць сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь...” – гаворыцца ў пэтыцыі, апублікаванай на пляцоўцы “Зручны горад”. За дзень пад зваротам падпісаліся больш за 100 віцяблянаў.

У нядзелю 24 сакавіка, пасьля агульнагарадзкога суботніка, арганізаванага ўладамі, віцебскія актывісты “Руху маці 328” правялі свой уласны суботнік па ачыстцы гораду ад наркарэклямы. Назвалі гэта апэрацыяй “Замест тысячы слоў!”

“Канцэрт Віктара Каліны ў залі філярмоніі на сёлета не заплянаваны”, – такі адказ з Віцебскай абласной філярмоніі атрымала на свой электронны зварот актывістка БХД Тацяна Севярынец. Ці выступіць Каліна на якой іншай пляцоўцы ў Віцебску, пакуль невядома.

Віцебскі актывіст Андрусь Кешанюк зрабіў першую ў рэгіёне інтэрактыўную мапу месцаў сталінскіх расстрэлаў. Пазначыў на ёй вёскі Паляі, Хайсы, “25-ты кілямэтар па Гарадоцкай шашы”, дзе, паводле ўспамінаў старажылаў і дасьледаваньняў гісторыкаў, у 1930-я гады расстрэльвалі мірных жыхароў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.