Міністэрства адукацыі адказала на пэтыцыю з патрабаваньнем адстаўкі рэктара ВДУ імя Машэрава Аляксея Ягорава. Аўтары пэтыцыі закідалі Ягораву правядзеньне на Дзень роднай мовы ў падпарадкаваным яму ўнівэрсытэце імпрэзаў, прысьвечаных “родному русскому языку”. Пад зваротам пакінулі подпісы 310 чалавек.

Гэтымі днямі ў адной з віцебскіх арт-прастораў адбыўся бясплатны кінапаказ фільму Pride (“Гонар”) і дыскусія на тэму ЛГБТ. Гэта была першая сустрэча з шэрагу імпрэзаў, якія мае ладзіць у Віцебску новая моладзевая ініцыятыва CLOSET FREE.

Грамадзянская ініцыятыва “Самасад” ладзіць чарговую акцыю азеляненьня Віцебску. Актывісты запрашаюць усіх віцяблян 20 красавіка ўзяць удзел у пасадцы дрэваў у парку Петруся Броўкі. Агульны збор – ў 11.00.

У Наваполацку адбыўся сэмінар “Становішча жанчын на рынку працы Беларусі”. У канфэрэнц-залі гатэля “Дружба” сабралася больш за дзясятак жанчын, якія ўдзельнічаюць у праграме жаночага лідэрства школы “Мова жанчын”.

Бацькі і сваякі асуджаных паводле “наркатычнага” артыкулу 328 разам з настаўнікамі і вучнямі віцебскай СШ №24 высадзілі за гіпэрмаркетам “Карона” ў Віцебску бярозавую алею.