Нядзеля, 03 Красавік 2016

39 парушэньняў прыродаахоўнага заканадаўства выяўленыя на Віцебшчыне за адзін тыдзень

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

За адзін тыдзень на вадаёмах, паляўнічых і лясных угодзьдзях Віцебшчыны выяўленыя 39 парушэньняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Як паведамілі ў Віцебскай абласной інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету, з забароненымі прыладамі лоўлі затрымана 11 чалавек, канфіскавана 7 сетак агульнай даўжынёй 310 мэтраў і 7 безгаспадарных сетак (400 мэтраў), 3 забароненых прылады рыбалоўства, 76,3 кіляграму рыбы. У аднаго браканьера канфіскаваная стрэльба. За парушэньне правілаў лесакарыстаньня затрыманыя 13 чалавек, выяўлена 9,6 кубамэтру незаконных высечак.

Сяргей Ляшук, vitvesti.by