Сумнік канадзкі – інвазійная расьліна, якая зьявілася ў Беларусі на пачатку 20-га стагодзьдзя  як дэкаратыўная ды лекавая, зь цягам часу перакрыжавалася зь мясцовымі відамі і ўтварыла агрэсіўныя і адаптаваныя да мясцовых умоваў гібрыды. Карэспандэнт ВВ наведаў ваколіцы Віцебску, каб на свае вочы спраўдзіць папярэджаньні навукоўцаў ды эколягаў пра небясьпеку, якую нясе шкодная расьліна беларускай флёры.

Пэнсіянэр і былы старшы памочнік Беларускага вайсковага пракурора Васіль Бельмач, які ў свой час ініцыяваў “справу мэдыкаў”, абвінаваціў начальніка дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Юрыя Церцеля ў карупцыі, а чыноўнікаў Віцебскага аблвыканкаму Алега Мацкевіча і Ўладзімера Белавуса – у пакрыцьці незаконнай рэалізацыі рыбалоўных сетак у Віцебскай вобласьці.

Фэстываль вельмі падабаецца дарослым і дзецям. Падчас яго ходзяць бясплатныя экскурсійныя аўтобусы на палі, каб людзі змаглі паназіраць за журавамі. Адзінае, што не спадабалася наведвальнікам, паводле іх словаў, гэта вялікая колькасьць міліцыянтаў на сьвяце.

Ад 3-га да 27-га верасьня ў Віцебску пройдзе грамадзкае абмеркаваньне архітэктурна-пляніровачнай канцэпцыі эскізу будаўніцтва футбольнага манэжу дзіцяча-юнацкай школы ФК “Віцебск”. Манэж мяркуюць пабудаваць на праспэкце Люднікава ў раёне ЦСК “Віцебск”. Прыблізны кошт будаўніцтва – 5 млн. 547 тыс. рублёў.

На пачатку ліпеня ў віцебскім мікрараёне Білева-3 зьнішчылі дзясяткі дрэваў пад будаўніцтва чарговай аўтазапраўкі. Стала вядома, што дрэвы сьсеклі з дазволу гарадзкіх уладаў, а ўзьвядзеньне АЗС было запраектаванае яшчэ ў верасьні 2017 году. Грамадзкія абмеркаваньні не праводзіліся.