Жыхары Гарадка адмаўляюцца бясплатна выконваць працу работнікаў ЖКГ
У перыяд моцных снегападаў, з якіх сёлета пачалася каляндарная зіма, жыхароў Віцебшчыны актыўна агітавалі дапамагаць работнікам камунальнай гаспадаркі. У якасці прыкладаў «добраахвотнай» дапамогі дзяржаўныя СМІ апісвалі ініцыятывы БРСМ па ўборцы снегу на падворках асобаў сталага ўзросту, заклікалі супрацоўнікаў прадпрыемстваў і ўстановаў выходзіць на барацьбу з зімовымі ападкамі. Аднак грамадзяне адмаўляюцца бясплатна выконваць працу, якой мусяць займацца работнікі сістэмы ЖКГ, паколькі яна не спраўляецца са сваімі непасрэднымі задачамі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання ў раённай газеце «Гарадоцкі веснік».
Як ва ўсёй Віцебскай вобласці ў Глыбокім працуюць прапагандысцкія групы
Пра гэта гаворыцца на сайце Глыбоцкага райвыканкама. Там была размешчаная навіна пра Адзіны дзень інфармавання, які прайшоў у Глыбоцкім раёне 20 студзеня. Тэма студзеньскага дня інфармавання была: прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі, навукова-тэхналагічная бяспека.
«Ідэалагічны актыў» Першамайскага раёну навучалі, як ставіцца да вайны ва Украіне і да падзеяў 2020 года
У Віцебску працягваецца «асвета» мясцовых жыхароў сталічнымі прапагандыстамі. Гэтым разам у актавай залі ААТ «Лотос» сабралі кіраўнікоў раённых адміністрацыі і так званы «ідэалагічны актыў» Першамайскага раёну для сустрэчы са старшынём праўлення ЗАТ «Второй национальный телеканал» Маратам Маркавым. Вектар размовы быў скіраваны на падмацаванне тэзы пра высокі ўзровень добрабыту ў сучаснай Беларусі ў супрацьвагу іншым краінам свету, дзе, па словах прапагандыста, «галадуюць каля 350 млн чалавек і каля 50 млн знаходзяцца на мяжы галоднай смерці». Марат Маркаў падкрэсліў, што небяспека страціць паспяховую стабільнасць абрынулася на на Беларусь у 2020г, і што падзеі ва Украіне павінны стаць урокам для беларускіх грамадзянаў.
Улады Віцебскага рэгіёну заканчваюць працэс фармавання цалкам лаяльнай для іх «грамадзянскай супольнасці»
Пашыранае паседжанне Каардынацыйнай рады грамадскіх арганізацый і палітычных партый адбылося 17 студзеня ў Віцебску, у якім прынялі крыху больш за 120 прадстаўнікоў партый і прадзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў. Такім чынам улады прадэманстравалі жыхарам Віцебскай вобласці наяўнасць свайго варыянту «грамадзянскай супольнасці», якая «пашытая» па савецкіх лякалах.
Уведзеныя навацыі пры паступленні ў ВНУ прынясуць непрыемныя сюрпрызы для абітурыентаў
Сёлета ў Віцебскай вобласці выпускнікамі школ і гімназій стануць каля 5,3 тыс. адзінаццацікласнікаў. Ужо летам юнакам і дзяўчатам давядзецца на сабе адчуць "аб'ектыўнасць" і "роўнасць", падрыхтаванае рэалізацыяй Указа №2 які не так даўно быў падпісаны цяперашнім кіраўніком краіны. Гэтым дакументам зацверджана новая рэдакцыя Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Эксперты сцвярджаюць, што перад будучымі студэнтамі і іх бацькамі, верагодна, паўстануць нечаканыя перашкоды пры паступленні ў ВНУ.