У Віцебскай вобласці з'явілася другая жанчына, якая кіруе райвыканкамам
На пазачарговай сесіі Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў 18 студзеня было разгледжана кадравае пытанне. На пасаду старшыні Гарадоцкага райвыканкама аднагалосна была зацверджана дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 43-гадовая Ірына Палякова. Многія жыхары Гарадка лічаць, што яе пераход з дэпутацтва ў старшыні, ёсць «праява эгаізму» і «здрада» інтарэсаў дзясяткаў тысяч выбаршчыкаў, дзеля асабістай кар'еры.
Абласныя прафсаюзы ацэнілі сваю працу за мінулы год
Вынікі працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў за 2022 год былі разгледжаныя 17 студзеня на паседжанні прэзідыума Рады гэтага аб'яднання, якім кіруе чалец Рады Рэспублікі Юры Дзяркач. У мерапрыемстве, якое прайшло ў аблвыканкаме, прынялі ўдзел абласная і гарадская ўлада, старшыні раённых, галіновых аб'яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый вобласці. Радавыя члены прафсаюзаў на сходзе адсутнічалі.
Чарговы раз улады ўдвая павялічылі стаўкі адзінага падатку для самазанятых
За 2022 год самазанятымі жыхарамі Віцебскага регіёна выплачана ў бюджэт каля 3 млн руб., што ў дзеючых цэнах больш як у 1,7 раза перавышае аб'ём паступленняў за 2021 год, калі фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўнаму прынцыпу, папоўнілі даходы бюджэту амаль на Br1,5 млн. Павелічэнне паступленняў было дасягнута праз павелічэнне ў два разы ставак падатку.
Кіраўніцтва Віцебскага аддзялення БЧ заклікае грамадзян "быць пільнымі"
На Віцебскім аддзяленні дарогі прапануюць узнагароду за выяўленне на шляхах старонніх людзей і інфармаванне аб гэтым МУС і аператыўнага персаналу аддзялення дарогі. Такі заклік да чыгуначнікаў і проста да "неабыякавых пільных" грамадзян з'явіўся на інфармацыйных рэсурсах аддзялення пасля навагодніх свят. Такім чынам на Віцебскім аддзяленні спрабуюць змагацца з магчымымі "дыверсантамі" і "правакатарамі", здольнымі разбурыць чыгуначную інфраструктуру.
Збор за перасячэнне граніцы ў Віцебскай вобласці прадоўжылі яшчэ на два гады
На тэрыторыі Віцебскай вобласці прадаўжаецца спагнанне збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай граніцы ў пунктах пропуску. Рашэнне аб гэтым прыняў Віцебскі абласны "савет дэпутатаў" 30 снежня, а 12 студзеня яно было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Збор уводзіцца на тэрмін да 1 студзеня 2025 года.