У бягучым годзе, які ўлады называюць «Год гістарычнай памяці», органы віцебскай пракуратуры займаліся не ўласцівымі для гэтага кантралюючага дзяржаўнага інстытута ідэалагічнай дзейнасцю. Пракурорскія работнікі масава наведвалі ўстановы адукацыі Віцебска і правялі больш за 40 выступленняў перад навучэнцамі гімназій, школ, ліцэяў і каледжах. На практыцы высветлілася, што з пракурораў прапагандысты атрымаліся кепскія.

За студзень-лістапад бягучага года супрацоўнікі ДАІ УУС у Віцебскай вобласці затрымалі не менш як 2 тыс. нецвярозых вадзіцеляў, па віне якіх адбыліся сотні дарожна-транспартных здарэнняў. Гэтых статыстычныя дадзеныя вымагаюць кіраўніцтва абласной міліцыі прызнаць, што грошы, затрачаныя на прапаганду "цвярозага кіравання", былі патрачаныя марна і тое, што ўдаецца выявіць не больш за 20% кіроўцаў, якія ўжылі алкаголь.

Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда 10 кастрычніка пачаўся працэс ліквідацыі Мясцовага фонда развіцця малых тэрыторый. Арганізацыя распаўсюджвала сваю дзейнасць у межах Віцебскай вобласці і размяшчалася ў гарадскім пасёлку Баравуха Полацкага раёна.

У Віцебскай вобласці для больш за тысячы юнакоў і дзяўчат, сябраў Саюза моладзі, з 14 снежня возьмуць удзел у адукацыйная праграме для моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП). Работнікі ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага РАУС Віцебска ўжо прыступілі да навучання групы моладзі асновам рукапашнага бою, мерам бяспекі ў патруляванні горада і алгарытмам паводзін пры затрыманні і дастаўцы ў аддзяленне ўнутраных спраў ўдзельнікаў вулічных пратэстаў. Такім чынам з моладзі ўлады пачалі рыхтаваць групы лаялістаў, якія змогуць дапамагаць сілавікам змагацца з пратэстамі і пратэстоўцамі.

Улады пашырылі тэрыторыю крымінальнага вышуку праваабаронцы і рэдактара рэгіянальнага партала horsha.eu Ігара Казмерчака. У пачатку 2022 года ён быў аб'яўлены ў вышук у межах Беларусі. Цяпер жа сілавікі спадзяюцца яго адшукаць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія раней уваходзілі СССР.