Працуюць профі чорнай справы». Рэктарка ВДУ разважае пра негатыўны ўплыў Захаду на беларускую моладзь
Рэктарка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту Валянціна Багатырова мае навуковае званне доктара эканамічных навук. Тэма ейнай доктарскай дысертацыі – «Финансовое управление воспроизводством человеческого капитала: теория, методология, моделирование». Але менавіта спадарыні Багатыровай абласная газета «Витебские вести» дала «трыбуну» для выкладання тэзаў пра выхаванне сучаснай моладзі, якая «заблыталася ў сусветнай павуціне». Свае развагі рэктарка пачала з «узнікнення нефармальных груповак кшталту «ЧВК «Родан», а скончыла падзеямі 2020г., калі «праз сацыяльныя сеткі» патаемныя ворагі «уздзейнічалі на палітычныя ўстоі і грамадскія меркаванні юных беларусаў».
Кіраўнік памежнай службы Латвіі сцвярджае, што беларускія ўлады прапануюць нелегалам узброіцца
Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс у эфіры латвійскага тэлебачання заявіў, што яму паступалі звесткі пра спробы беларускага боку ўзброіць мігрантаў. Латвійскім памежнікам не хопіць рэсурсаў, каб эфектыўна ахоўваць дзяржаўную мяжу працягласцю 170 км, якая праходзіць у асноўным з Віцебскай вобласцю. Пакуль жа ў студзені памежнікі зафіксавалі 344 спробы парушэння мяжы, у лютым 377, а ў сакавіку — 556.
Віцебскія газеты працягваюць ствараць ажыятаж вакол паслання Аляксандра Лукашэнкі
Напярэдадні 31 сакавіка, калі зварот Лукашэнкі быў заяўлены ў праграме дзяржаўнага тэлебачання, віцебская дзяржаўная прэса пачала публікаваць матэрыялы пра тое, «чаго чакаюць ад паслання» жыхары розных рэгіёнаў. Цяпер ракурс змяніўся: у газетах пачалі з’яўляцца публікацыі пра тое, якія ўражанні атрымалі ад паслання ўдзельнікі чыноўніцкіх дэлегацый, што слухалі Аляксандра Лукашэнку непасрэдна, і шараговыя грамадзяне – гледачы трансляцыі па БТ.
У Бешанковічах маніпулююць грамадскай свядомасцю, спасылаючыся на «меркаванне ветэранаў»
Бешанковіцкая газета «Зара» надрукавала артыкул «Ветераны Бешенковиччины – за единение народов Беларуси и России». Але за гэтым шматзначным загалоўкам прыхавалася падзея зусім не значнага маштабу: у аддзяленні дзённага ўтрымання асобаў сталага ўзросту пры сацыяльным цэнтры абслугоўвання насельніцтва правялі імпрэзу да Дня яднання Беларусі і Расеі - дзяржаўнага свята, якое адзначаецца 2 красавіка. Мяркуючы па фотаздымку ў «раёнцы», у тык званай «дыялогавай пляцоўцы» узялі ўдзел усяго 9 чалавек, і тое – разам з запрошанымі гасцямі.
На Віцебшчыне спрабуюць падагрэць інтарэс да прагляду паслання Лукашэнкі
Усе мясцовыя газеты, ад абласной да раённых, цягам апошніх двух дзен размяшчаюць матэрыялы пад практычна аднолькавымі назовамі: «Чаго жыхары раену (назвы раенаў мяняюцца) чакаюць ад паслання прэзідэнта». Змест гэтых матэрыялаў адрозніваецца хіба тым, што адны пішуць, як распытвалі мінакоў на вуліцы, а другія, не ўскладняючы жыцце сваім карэспандэнтам, адразу накіроўвалі іх да чыноўнікаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў або прадстаўнікоў праўладных грамадскіх арганізацый. Падобна, сёлета рэдакцыям быў дадзены загад стварыць ілюзію таго, што выступ Аляксандра Лукашэнкі – гэта нейкая доўгачаканая падзея, якая цікавіць усіх насельнікаў Беларусі.