Дзяржкантроль зафіксаваў зніжэнне на 2% тэмпаў росту сельскагаспадарчай прадукцыі
На думку адказных работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, на Віцебшчыне не забяспечваецца падтрыманне стабільнасці і эфектыўнасці вытворчасці сельгаспрадукцыі. Паводле даных за студзень - красавік бягучага года тэмп росту валавой прадукцыі ў сельгасарганізацыях склаў 102,1 працэнта пры заданні 104 працэнты. З улікам шматмесячнай засухі ў 2023 годзе страты ў галіне могуць скласці каля 15% у параўнанні з мінулым годам.
Памежныя службы Латвіі паведамалі пра спробу неўдалых правакацый на мяжы з Віцебскай вобласццю
Па інфармацыі кіраўніка Памежнай службы Латвіі, у ведамства ёсць доказы спроб беларускага боку ўзброіць нелегальных мігрантаў для правакацыі боесутыкненняў на мяжы з краінамі Еўрасаюза. Латвійскія ўлады ведаюць факты, калі беларускія візаві некалькі разоў прапаноўвалі нелегальным мігрантам агнястрэльную зброю для паспяховага праходжання меж ЕС. Пра гэта паведаміла агенцтва LSM са спасылкай на кіраўніка Памежнай службы Латвіі Гунціса Пуяца.
У Віцебску зноўку вярнуліся да ідэі пабудаваць копію полацкага Сафійскага сабора
Гэтая ідэя двойчы з трэскам правальвалася. Першы раз, у 2016 годзе, жыхарам Віцебску ўдалося абараніць парк, які збіраліся вырубіць дзеля будаўніцтва. Другі раз, у 2021 годзе, калі пад копію сабора была абраная іншая пляцоўка – на ўзбярэжжы Дзвіны непадалёк ад гандлёвага дома «Беларусь», справа дайшла толькі да ўстаноўкі памятнага знака на месцы будучага будаўніцтва. Як высветлілася, ініцыятары не мелі належнага фінансавання , аднак цяпер, падобна, грошы знайшліся.
Улады змянілі правілы прыёму ў 10-я класы і залічэння ў гімназіі
Цяпер кіраўніцтва школ і гімназій Віцебскай вобласці знаходзяцца ў заключнай стадыі рашэння аб адкрыцці профільных класаў. Улады не робяць сакрэту, што колькасць месцаў у профільных класах будзе абмежавана і каб працягнуць навучанне кандыдаты павінны будуць прайсці вельмі жорсткі конкурсны адбор. Таму бацькам і іх дзецям ужо зараз трэба ацаніць свае шанцы на атрыманне паўнацэннай сярэдняй адукацыі або прадоўжыць навучанне ў каледжах, ліцэях і іншых навучальных установах краіны.
Віцебскія ўлады закрылі прадпрыемства дзе працавалі дзясяткі інвалідаў
Эканамічнага суда Віцебскай вобласці 30 мая вынес пастанову аб завяршэнні ліквідацыйнай вытворчасці ў дачыненні да Камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Віцебскія лячэбна-працоўныя майстэрні". Такім чынам улады канчаткова закрылі прадпрыемства якое 50 гадоў з'яўлялася цэнтрам па працаўладкаванні і рэабілітацыі для соцень псіханеўралагічных хворых, інвалідаў І і ІІ груп, якія пражывалі ў Віцебскай вобласці. У склад майстэрняў уваходзілі швейны ўчастак, участак тэхнічнага абслугоўвання і цэх па вытворчасці вокнаў і дзвярэй з ПВХ.