У Шаркаўшчыне пракурор і той, на каго ён падаў пазоў, ездзяць разам па раёне з мэтай прапаганды
Як піша сайт шаркаўшчынскай раёнкі “Кліч Радзімы”, у ААТ»Жвіранка» прайшоў так званы Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Інфармацыйна-прапагандысцкая група складалася з пракурора Шаркаўшчынскага раёна Максіма Лаўданскага, намесніцы начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ганны Мілевіч і старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандра Герната.
Эмігранты просяць улады разблакаваць доступ да сайта
Актывісты, якія жывуць за межамі Беларусі, стварылі петыцыю, у якой просяць улады аднавіць доступ з-за мяжы да інфармацыі, якая змяшчаецца на сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта(vitebsk-region.gov.by). Доступ да інфармацыйнага рэсурсу быў абмежаваны сёлета з 11 лютага. На думку тых, хто звярнуўся, такая сітуацыя стварае значны інфармацыйны бар'ер для людзей, якія знаходзяцца за мяжой.
Жанчын Віцебшчыны хвалююць рост коштаў і праблемы з медычным абслугоўваннем. А таксама міжнародная абстаноўка
Віцебскае аддзяленне Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў падзялілася з гарадской газетай «Витьбичи» вынікамі анлайн-апытанняў, якія дэманструюць стаўленне жанчын да розных аспектаў жыцця. Так, кошты на прадукты і тавары першай неабходнасці лічаць самай важнай праблемай 55% адсоткаў апытаных жанчын, а тарыфы на камунальныя паслугі хвалююць кожную чацвёртую рэспандэнтку. Фінансавую стабільнасць і дабрабыт як адзін з жыццёвых арыенціраў выдзяляе кожная трэцяя жанчына.
На Віцебшчыне жыве каля 55% жанчын
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі апублікавала статыстыку адносна жанчын да міжнароднага свята 8 Сакавіка.
Пра ўмацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны гаварылі на Лепельшчыне
У філіяле "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" для яго супрацоўнікаў прайшоў навучальны семінар на тэму: "Патрабаванне і прымяненне палажэнняў Дырэктывы Лукашэнкі ад 11 сакавіка 2004 года № 1 аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны". Пра гэта піша сайт раённай газеты “Лепельскі край”.