У Гарадку на экскурсію ў РАУС звадзілі выхаванцаў дзіцячага садка
Паводле раённай газеты «Гарадоцкі веснік», для дзяцей са старэйшай групы (5-6 гадоў) «правялі захапляльную экскурсію» і расказалі «пра цяжкасці, вялікую адказнасць і прэстыж прафесіі міліцыянта». Дашкольнікам паказалі і далі патрымаць у руках гумавыя дручкі і нават дазволілі прымерыць экіпіроўку – шлемы і бронекамізэлькі. Удзельнікамі экскурсіі сталі выхаванцы дзіцячага садка №2 – таго самага, дзе выхаваўчая работа з дзецьмі вядзецца ў ідэалагічным плане настолькі сур'ёзна, што часам выклікае шчыры рогат.
Палы травы і ашуканцы - надзённыя тэмы для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп на Лепельшчыне
У актавай зале Лепельскага УЭС Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы з супрацоўнікамі арганізацыі электрычнай сувязі і Лепельскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Піша сайт мясцовай раёнкі “Лепельскі край”.
Дзяржкантроль праверыў гандлёвыя аб'екты Браслаўскага раёна. У кожным выяўленыя парушэнні
Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю працягвае кантроль, які датычацца гандлёвага абслугоўвання насельніцтва.Кантрольнымі мерапрыемствамі выяўлены парушэнні ў кожным з 7 абследаваных у снежні 2023 г. - лютым 2024 г. гандлёвых аб'ектаў Полацкага, Глыбоцкага і Браслаўскага раёна.
СШ№1 просіць для музея «піянерскія атрыбуты 1940-90 гадоў» для «захавання традыцыйнай культуры»
У газеце «Полацкі веснік» надрукавалі аб'яву ад імя дырэктара сярэдняй школы №1 П.Ястрэмскага. У ёй гаворыцца пра тое, што «музейныя пакоі піянерскага і камсамольскага руху запрашаюць далучыцца да акцыі, мэтай якой з'яўляюцца захаванне традыцыйнай культуры і выхаванне юнага пакалення». Можна было б падумаць, што стваральнікі «музейных пакояў» хочуць заховаць традыцыйную культуру свайго народу і просяць падзяліцца, да прыкладу, этнаграфічнымі экспанатамі». Аднак зусім не тыя экспанаты маюцца на ўвазе.
У экаактывістаў з'явілася магчымасць атрымаць грант для рэалізацыі праектаў для лакальнага ўстойлівага развіцця рэгіёну
Прадстаўнікі ПРААН правялі 28 сакавіка сумесна з камітэтам эканомікі аблвыканкама, семінар, прысвечаны праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця". У рамках праекта беларусы могуць выйграць гранты да 22 тыс. долараў ЗША пры фінансавай падтрымцы з боку Урада Расійскай Федэрацыі.