Згодна з паведамленнем Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці ў минулым годзе дзякуючы прынятым органамі пракуратуры Віцебскай вобласці мерам наймальнікі выплацілі заработную плату ў суме звыш 350 тыс. руб. больш за 750 чалавекам, г.зн. у сярэднім па 470 BYN на аднаго работніка. Пры гэтым кіраўнікі 24 арганізацый па патрабаванні пракуратуры прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб працы.

Тэлеграм-канал «Пскоўская губерня» апублікаваў вынікі другога года вайны ва Украіне. Абагульненая інфармацыя ў выглядзе голых лічбаў паказвае на тое, што зацяжная вайна ламае лёсы не толькі тых, хто непасрэдна знаходзяцца на палях бітваў, але і тых, хто застаўся жыць у тыле.

Палітычную сітуацыю ў краіне, калі за «не тыя» падпіскі ў сацыяльных сетках можна трапіць на 15 сутак, і дзе кожны чалавек адчувае сябе «патэнцыйна вінаватым» за мінімальныя праявы вальнадумства, пачалі выкарыстоўваць махляры. Ва ўмовах, калі людзі адчуваюць сябе безабароннымі перад сілавікамі, менавіта ў іх пераўвасабляюцца аматары лёгкай нажывы. Схема працуе добра: ахвярамі махляроў становяцца тыя, хто гатовы безаглядна падпарадкоўвацца і баіцца пакарання нават у тым выпадку, калі нічога кепскага не зрабіў.

Жыхары вёскі Мягуны паведамляюць, што да іх у вёску ўжо больш за год не заходзіць рэйсавы аўтобус, бо ў суседняй вёсцы Даўгуны, праз якую ездзіць транспарт, мост знаходзіцца ў аварыйным стане. Мягуны – немаленькая вёска, у ёй зарэгістравана 119 чалавек.

Паводле Указа Аляксандра Лукашэнкі ад 15 лютага, трое шэраговых суддзяў, чые прозвішчы часта паўтараліся ў раскладах судовых пасяджэнняў з разборамі адміністрацыйных справаў па «народных» артыкулах, цяпер будуць старшынямі раённых судоў. Гэта Міхаіл Юрчанка з Віцебска, Віктар Баліка з Полацка і Сняжана Калінічэнка з Наваполацка.