Партыя «Белая Русь» адкрыла ў Віцебску грамадскую прыёмную. Для каго?
Звыклае прызначэнне «грамадскіх прыёмных» - выслухоўваць грамадзян і спрыяць вырашэнню іхных праблем. Аднак мэты віцебскіх партыйцаў з «Белай Русі» - зусім іншая: там будзе весціся ідэалагічная апрацоўка землякоў, якія прыйдуць за падтрымкай у канкрэтных справах.
Лепельскі райвыканкам устанавіў новыя кошты на камунальныя паслугі ў 2025 годзе. Але няма празрыстасці для грамадзян
Той нярэдкі выпадак, калі рашэнні мясцовых уладаў фармальна адпавядаюць дзейнаму беларускаму заканадаўству, але тыя, на каго дзеянне заканадаўства скіравана, не ведаюць і не разумеюць, чаму так адбываецца. Юрыст прыводзіць прыклад – разбірае рашэнне Лепельскага райвыканкама «Об установлении планово-расчетных цен на жилищно-коммунальные услуги на 2025 год".
Пастаўскі райвыканкам увёў абмежаванні на віды прадпрымальніцкай дзейнасці
Пастаўскі райвыканкам прыняў рашэнне «Об установлении перечня наиболее значимых видов индивидуальной предпринимательской деятельности». Толькі згаданыя ў ім віды прадпрымальніцкай дзейнасці будуць падтрыманыя «для забеспячэння працаўладкавання беспрацоўных», уключаючы фінансавую падтрымку. Такім чынам дзяржава вядзе кантроль над усімі аспектамі эканамічнага і сацыяльнага жыцця, у тым ліку і над малым бізнэсам, лічыць юрыст.
На Полаччане размяркоўваюць «дадатковыя сродкі». Чаму ў канцы года «растуць» мясцовыя бюджэты?
Мясцовыя органы ўлады ў канцы года мяняюць раённыя бюджэты ў бок павелічэння. Гэта характэрна не толькі для Беларусі, але і для іншых цэнтралізаваных сістэм кіравання, дзе бюджэтнае планаванне мае дырэктыўны характар. Юрыст прапануе разгледзець у якасці прыклада адпаведнае рашэнне Полацкага раённага савета дэпутатаў.
Стымулы з элементамі прымусу: замацаванне кадраў у сельскагаспадарчых арганізыцыях Віцебшчыны
13 снежня адбылося паседжанне абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях пад старшынствам намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжалікі Нікіцінай. Адным з пытанняў было замацаванне кадраў у сельскагаспадарчых арганізыцыях вобласці. Юрыст разважае над тым, якія захады прапануюць улады і наколькі яны адпавядаюць захаванню правоў чалавека.