Яшчэ ніколі прыцягненне да “добраахвотнай” працы асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, не было такім інтэнсіўным. Тых, хто стаіць на ўліку ў КВІ, выкарыстоўваюць у якасці дворнікаў, якіх на Віцебшчыне бракуе катастрафічна. А на двары восень, пад нагамі апалае лісце, і прыбіраць яго няма каму. З гэтай нагоды ў розных рэгіёнах Віцебшчыны “успомнілі” пра бясплатную працоўную сілу.

Абвестка пра продаж 1\2 права ўласнасці на аўтамабіль Volvo 440, 1995 году выпуску, з’явілася на сайце “Белюробеспечение“ – гэта вядомая пляцоўка па продажы арыштаванай маёмасці. У якасці даўжніка, чыю маёмасць будуць прадаваць з аўкцыёну 22 кастрычніка, пазначана Алена Радзькова – вядомая актывістка з Наваполацку, былая давераная асоба Святланы Ціханоўскай падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Зараз яна - вымушаная палітэмігрантка. Супраць яе распачатая крымінальная справа за ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні". 

У пятніцу 2 кастрычніка - у той дзень, калі  штотыдзень традыцыйна адбывалася абнаўленне "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці",  ніякіх новых звестак на сайце ведамства не з'явілася. Больш за тое. Яшчэ 28-га верасня мы заўважылі, што з сайта МУС знікла частка "экстрэмісцкага" спіса - якраз тыя імёны і прозвішчы, якія былі дададзены падчас апошняга абнаўлення 25 верасня. Цяпер інтэрнэт-карыстальнікі могуць бачыць гэты спіс толькі ў такім выглядзе, у якім ён быў 18 верасня - гэтая дата пазначана апошняй.

У Полацкім дзяржаўным універсітэце правялі ўжо другое мерапрыемства на працягу гэтага месяца, дзе крытыкавалі суседнюю дзяржаву за “недружалюбнае” стаўленне да Беларусі.  Да ўдзелу  ў “круглым стале” «Беларусь – Латвия» прыцягнулі выкладчыкаў ВНУ, а таксама двух блогераў, якія нядаўна пераехалі з Латвіі – Рамана Самуля і Максометра.

Нават школ у горадзе са 100-тысячным насельніцтвам меней – усяго 24 (разам з навучальнымі ўстановамі суседніх гарадкоў Барані і Балбасава). У “шырокім асартыменце” вайскова-патрыятычных клубаў прадстаўлены практычна ўсе сілавыя структуры, а таксама шэраг  вайсковых падраздзяленняў, якія ўзялі “шэфства” над школьнікамі.