Пад ціскам грамадскасці справа з мастом у Оршы скранулася з месца
Але калі насельнікі мікрараёна каля аршанскага мясакамбіната змогуць карыстацца новым пуцеправодам цераз чыгунку, пакуль не вядома. Старшыня райвыканкама Ігар Мароз кажа адно, але ў дакументах напісана іншае. Хуткае вырашэнне пытанне падаецца сумнеўным яшчэ і таму, што плануецца знос старой канструкцыі даўжынёй 83 метры і ўзвядзенне абсалютна новай, даўжынёй ажно 259 метраў
Стаў вядомы прысуд жыхарцы Глыбокага Людміле Пацэвіч, пакаранай за ўдзел у пратэстах 2020 года
4 красавіка імя былой лекаркі з Глыбокага з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле яго, 49-гадовую Людмілу Пацэвіч ( 9 красавіка ей мае споўніцца 50 гадоў) прызналі вінаватай паводле ч.1 арт.342 КК РБ. У дакуменце на сайце МУС пазначана “судзімасць не пагашана”, і з гэтага можна зрабіць выснову, што жанчыну асудзілі да “хіміі”.
Віцебскі ідэолаг сцвярджае, што наркаманію - не перамагчы
Адзін з апошніх выпускаў відэаблога галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслава Міхайлава здзівіў нетрадыцыйнасцю. І не столькі таму, што ў ім не было ніводнага зняважлівага слова пра “беглых” або пра апазіцыйных палітыкаў - хаця менавіта на гэтым спецыялізуецца аўтар відэарубрыкі “Вести не молчат” у абласной газеце “Витебские вести”. Ідэолаг раптам успомніў пра сваю непрасрэдную працу - займацца выхаваннем моладзі.
Ці закон для ўсіх адзін?
Ці закон для ўсіх адзін? Гэта вырашыў спраўдзіць віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, які заўважыў выпадкі “распаўсюду экстрэмізма” ў інтэрнэце з боку “недатыкальных” асобаў. У спісе, які ён склаў, жонка старшыні аблвыканкама, кіраўніца праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктарка абласнога краязнаўчага музея... Незадоўка перад тым актывіст наракаў на несправядлівасць прыцягнення людзей да адказнасці па ч.2 арт.19. 11 КаАП, але з усіх інстанцый атрымаў адказы, што гэтая практыка цалкам законная. Цяпер ён вырашыў праверыць, ці для ўсіх.
Адразу 6 “экстрэмістаў” з Віцебшчыны
У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 28 сакавіка ўключылі 6 жыхароў Віцебшчыны. Пяцёра з іх асуджаны за ўдзел у пратэстах 2020 г. паводле артыкуле 342 КК. Яшчэ адзін - за шэраг крымінальных артыкулаў, у тым ліку за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, абразу прадстаўніка ўлады і ўдзел ў экстрэмісцкім фармаванні.