Што з пастаментам для помніка?
У Віцебску ёсць помнік вайскоўцам, у тым ліку салдатам тэрміновай службы, якія загінулі ў мірны час . Гэта камень-валун на пастаменце са звычайнай цэглы, каля якога штогод тправодзяцца мітынгі з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў. Летась старшыня абласной грамадскай арганізацыі салдацкіх маці Кацярына Кушнярова прапанавала сабраць грошы на рэканструкцыю памятнага знака - каб ен выглядаў больш прэзентабельна. Мясцовыя ўлады адмаўчаліся.
У Полацку ствараюць першы клас з беларускай мовай навучання?
Нечуваная па цяперашніх часах навіна з’явілася на адным з рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсаў. Праўда, спасылка на сайт мясцовага ўпраўлення адукацыі не адчыняецца. У сацыяльных сетках згаданай полацкай школы ніякіх паведамленняў пра пра стварэнне беларускамоўнага класа няма. Не паведамляе пра набор і мясцовая раённая газета. Ці гэта можна расцэньваць, як свядомае замоўчванне сацыяльна важнай інфармацыі, каб людзі не даведаліся пра такую магчымасць?
Аршанскую міліцыю накіравалі інспектаваць хаду ўборачнай кампаніі
Менавіта так сцвярджае мясцовая “раёнка”. І толькі з тэкста артыкула становіцца зразумела, што ў міліцыянтаў ёсць канкрэтная зона адказнасці - сачыць, каб не было крадзяжоў на аб’ектах АПК. А таксама чамусьці менавіта міліцыянаў абавязалі павяраць, ці маюць сельскагаспадарчыя машыны агнетушыльнікі, ці спраўнымі яна выходзяць на палі і ці не п’яныя на іх кіроўцы.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкімі” яшчэ 6 інтэрнэт-рэсурсаў
Усяго суды Віцебска менш чым за тыдзень пастанавілі лічыць “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” 8 інтэрнэт-рэсурсаў. Прычым ніводзін з іх не мае дачынення ні да абласнога цэнтра, ні да ўсёй Віцебскай вобласці.
Віцебскія суды зноў шчыруюць
За апошнія два дні “экстрэмісцкімі” прызнаны яшчэ некалькі інтэрнэт-выданняў. Да Віцебскай вобласці яны дачынення не маюць, але раённыя пракуратуры зноў дэманструюць звышпільнасць, вышуквыючы на прасцягах Інтэрнэту хоць якую “крамолу”. Суды традыцыйна пагаджаюцца з пракурорскімі работнікамі. Гэтым разам "адзначыўся" суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. "Выкрываннем экстрэмізму" там займаліся два працоўныя дні запар.