Чацвер, 04 Чэрвень 2026

"Хрысціянаская візія" высветліла імя мужчыны, якому пагражае дэпартацыя за арганізацыю рэлігійных службаў для стараабрадцаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У канцы траўня 52-гадовага грамадзяніна Літвы  затрымалі падчас рэлігійнай службы ў вёсцы Кукляны Пастаўскага раёна. Затрыманне адбылося 30 траўня, у Троіцкую бацькоўскую суботу, адзін з галоўных памінальных дзён у праваслаўнай традыцыі. У гэты дзень у Куклянах прайшла паніхіда і адпяванне на мясцовых стараверскіх могілках. Сілавікі вялі аператыўныя здымкі падчас паніхіды ў малельні.

Мужчыну звінавацілі ў тым, што ён не мае права правадзіць такія службы на тэрыторыі Беларусі, і цяпер яму пагражае дэпартацыя

Паводле Telegram-канала "Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!", імя затрыманага Міхаіл Рыбакоў. І ён не самазванец і не "лжесвященник", як сцвярджае Telegram-канал "МВД Беларуси".

"Он является убеждённым беспоповцем — приверженцем того направления старообрядчества, которое в принципе отвергает институт священства как утративший благодать после церковного раскола XVII века. Иными словами, власти обвинили его в самозванстве именно в той роли, от которой он сам принципиально отказывается по убеждению. Рыбаков — известная фигура в старообрядческом мире стран Балтики. Он десятилетиями возглавлял Перелозовскую (Перелазскую) общину в Йонавском районе Литвы и отстаивал её независимость от Литовской старообрядческой церкви в судах вплоть до Высшего административного суда. Приехав в Беларусь и купив дом в деревне Кукляны, Рыбаков действовал открыто: он сам обращался в Поставский райисполком и пытался зарегистрировать общину в установленном порядке", піша "Хрысціянаская візія".

Вёска Кукляны (Камайскі сельсавет) — вядомы гістарычны цэнтр стараабрадніцтва (стараверства)  на Віцебшчыне. Вялікая частка мясцовых жыхароў належыць да  Дрэўлеправаслаўнай Паморскай Царквы (беспапоўцы), яны захоўваюць ўласныя рэлігійныя абрады.

Тут захаваўся ўнікальны гістарычны помнік - Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Гэтая драўляная стараабрадніцкая царква была пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя.

 У сярэдзіне XIX стагоддзя, калі ў рэгіёне дзейнічалі жорсткія абмежаванні на стараабрадніцкія набажэнствы, Куклянскі прыход і суседнія Апідамы былі аднымі з нямногіх месцаў, дзе афіцыйна функцыянавалі дазволеныя малельныя будынкі.

Руслан Ваяводзін