У Віцебскай абласной пракуратуры прааналізавалі скаргі, якія паступілі ад грамадзян за першыя 6 месяцаў гэтага года. Паводле падлікаў, агулам паступіла амаль 2, 5 тысячы зваротаў. З іх 42% - не тычацца дзейнасці пракуратуры. Гэта скаргі на дзеянні міліцыі, следчы камітэт, бяздзеянне мясцовых уладаў і  адказных службаў. Звароты да пракурораў у ведамстве лічаць “паказнікам даверу” і не разглядаюць іх як індыкатар незадавальнення грмамадзянамі працай дзяржаўных органаў.

Раённы цэнтр культуры вырашыў зрабіць рэгулярнымі “рэйды” на воінскія пахаванні. Пад кіраўніцтвам культработнікаў па брацкіх магілах  у розных вёсках Лёзненшчыны пачалі развозіць удзельнікаў усіх  гурткоў і аб’яднанняў, якія працуюць пра РЦК.  У тым ліку дзяцей, якія зараз на канікулах, нягледзячы на тое, што гурткі і іншыя  самадзейныя суполкі летам  таксама не працуюць.

Абласная газета “Витебские вести” упершыню назвала суму, у якую абыходзіцца новы флагшток Аршанскаму раённаму бюджэту. Кошт аб'екта склаў 2 мільёны 60 тысяч рублёў, і гэта яшчэ не фінальныя лічбы. Таксама дзяржСМІ паведаміла , быццам бы стварэнне будучай плошчы Дзяржаўных сімвалаў - гэта ініцыятыва гараджан, выказаная "ў ходзе зносін кіраўніцтва Аршанскага райвыканкама з насельніцтвам і моладдзю горада".

Пра  такі кейс, калі   “дырэктар аднаго з прадпрыемстваў» за хабар памерам  30 тысяч долараў быў асуджаны да атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прыгадала днямі пракуратура. Праўда, пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат у сваім дакладзе пра вынікі працы ведамства за першую палову 2025 года не прывёў ні прозвішча, ні статыстыку выпадкаў хабарніцтва на Віцебшчыне.

Аўторак, 05 Жнівень 2025

Што з пастаментам для помніка?

У Віцебску ёсць помнік вайскоўцам, у тым ліку салдатам тэрміновай службы, якія загінулі ў мірны час . Гэта  камень-валун на пастаменце са звычайнай цэглы, каля якога штогод тправодзяцца мітынгі з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў. Летась старшыня абласной грамадскай арганізацыі салдацкіх маці Кацярына Кушнярова прапанавала сабраць грошы на рэканструкцыю памятнага знака - каб ен выглядаў больш прэзентабельна. Мясцовыя ўлады адмаўчаліся.