Сярэднявечны асветнік Васіль Цяпінскі і «Белая Русь»: што да чаго?
Усім раённым цэнтрам Віцебшчыны загадана мець сваё «брэндавае свята». У Глыбокім, да прыкладу, гэта «Вішнёвы фэст», у Гарадку – імпрэза ў гонар аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына. У Чашніках таксама вырашылі ўшанаваць славутага земляка – Васіля Цяпінскага-Амельяновіча, сярэднявечнага гуманіста-асветніка, пісьменніка і кнігавыдаўца, які нарадзіўся каля 1530 г. у мястэчку Цяпіна (цяпер вёска за 6 км ад райцэнтру). Праўда, ушанаванне культурніцкага дзеяча часоў ВКЛ ператварылі ў ідэалагічны вінегрэт, каб раённаму начальству было прасцей даць справаздачу пра патрыятычнае выхаванне ў рэгіёне.
У Віцебск з Расеі прывезлі фотавыставу пра разбураны Марыупаль
Выстава ўдзельнікаў Марыупальскага фотаклуба адкрылася ў культурна-гістарычным комплексе «Золотое кольцо города Витебска «Двина». У складзе экспазіцыі «Мариуполь: жить, несмотря ни на что» прадстаўлены 45 фотаздымкаў 19-ці аўтараў. У сацыяльных сетках фотаклуба паведамляецца, што правядзенне фотавыставы ў Віцебску стала магчымым, дзякуючы спрыянню жыхара Масквы, фатографа Андрэя Бялова і ягонай жонкі Наталлі. Да слова, фотавыстава ягоных прац «Фотопрогулки по Москве и Подмосковью» таксама два гады таму экспанавалася ў віцебскім культурна-гістарычным комплексе. Мабыць, тады і завязалася супрацоўніцтва масквіча з віцебскай культурніцкай установай, дзе цяпер паказваюць здымкі ўдзельнікаў Марыупальскага фотаклуба
У Віцебску латышы пратэставалі з-за несправядлівых выбараў прэзідэнта Латвіі
Раніцай, 31 траўня, грамадзяне Латвіі, якія пражываюць і неабыякавыя віцябляне, правялі каля Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску акцыю пратэсту. Падчас пікету, каля 15-ці яго ўдзельнікаў, выказалі незадаволенасць выбарчай сістэмай, якая існуе ў гэтай рэспубліцы. Масавае мерапрыемства прайшло без затрыманняў і складання адміністрацыйных пратаколаў.
На Віцебшчыне аднаўляюць яшчэ адну савецкую традыцыю – закладанне капсул з лістамі да нашчадкаў
Напісаць ліст да наступнікаў, які яны змогуць прачытаць гадоў праз 50, было даволі папулярным мерапрыемствам у 1950-70 гады. Ліст закладалі ў капсулу і замуроўвалі ў сцяну пад таблічкай, дзе пазначалі дату прачытання. Пра што маглі пісаць савецкія грамадзяне, у тым ліку школьнікі, звяртаючыся да сваіх равеснікаў праз дзясяткі гадоў? Вядома, пра перамогу камунізму: маўляў, мы зайздросцім вам, бо вы жывяце ў той час, пра які мы сёння толькі марым... Агучваць такія пасланні ў 21-м стагоддзі, пасля развалу СССР, было ўжо смешна і няёмка. Аднак старую савецкую завядзёнку вырашылі аднавіць сучасныя ідэаолагі. Пра што пішуць школьнікі, дый дарослыя людзі, цяпер, звяртаючыся да наступных пакаленняў?
«Гэтa Захад ваяваў супраць СССР». Расонскія былыя міліцыянты і вайскоўцы выказаліся пра Дзень Перамогі
Газета «Голас Расоншчыны» зноўку дала слова чатыром былым міліцыянтам і вайскоўцам, якіх называе экспертамі ў палітычных пытаннях. Гэтым разам удзельнікі праекта «Слово офицера» разважаюць пра адзначэнне Дня Перамогі і ўласна пра Вялікую Айчынную вайну як фактар выхавання сучаснай моладзі. Пры гэтым некаторыя выказванні з“яўляюцца мэтанакіраванай дэзінфармацыяй, а некаторыя – проста памкненнем трапіць дзяржаўнай ідэалогіі. Рэдакцыя перадае выказванні ўсіх чатырох экспертаў без праўкі, таму іхныя высновы выглядаюць часам малапісьменна, а часам і проста смешна.