Жыхар Полацку Алесь Круткін, які атрымаў палітычны прытулак у Літве, адправіўся аўтаспынам па Еўропе, каб правясці ў буйных гарадах ЕЗ шэраг пікетаванняў. Актывіст хоча прыцягнуць увагу еўрапескіх палітыкаў і грамадскасці да пакутаў беларускіх палітзняволеных. Пра свае акцыі Круткін распавядае ў тэлеграм-канале «Еўрааўтаспын салідарнасці»

Штогод 10 снежня мы адзначаем прыняцце ў 1948 годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Тэма гэтага года "Зніжэнне няроўнасці, прасоўванне правоў чалавека" асабліва важная, паколькі пандэмія і яе сацыяльна-эканамічныя наступствы аказваюць усё больш негатыўнае ўздзеянне на правы чалавека, дэмакратыю і вяршэнства права, у тым ліку на грамадзянскую прастору. Яны яшчэ больш пагаршаюць няроўнасць, якая існавала раней, узмацняюць ціск на асоб, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, і кідаюць выклік правам чалавека ва ўсім свеце.

Напрыканцы чэрвеня 2021 году ў аддзел унутраных справаў Кастрычніцкага раёну Віцебску паступіла заява ад дырэктара аднаго з дзяржпрадпрыемстваў аб тым, што невядомы залатой фарбай нанёс надпісы ў грамадскім месцы. Міліцыянты вывучылі запісы з камер відэаназірання і ўстанавілі, што гэта зрабіла 21-гадовая жыхарка Віцебску. У дачыненні яе завялі крымінальную справу. Ці мелі надпісы пратэставы характар, не паведамляецца.

Па дадзеных следства, у жніўні, кастрычніку і лістападзе мінулага года 21-гадовая дзяўчына і 19-гадовы юнак нанеслі фарбай з аэразольных балончыкаў надпісы на кіёск і прыпынак, размешчаныя ў Віцебску на вуліцы Яроменкі, і на сцены трох гаражоў на вуліцы Лазо. На думку следчых, сваімі дзеяннямі маладыя людзі ўчынілі псаванне маёмасці і прычынілі прадпрыемствам маёмасную шкоду. Ці мелі надпісы пратэставы характар, міліцыя не паведамляе.

З другой паловы кастрычніка ў Віцебску пачаў працаваць «COVID-патруль», у межах якога валанцёры БРСМ публічна нагадваюць жыхарам гораду аб важных мерах прафілактыкі каранавірусной інфекцыі. Але, па прызнанні ўдзельнікаў акцыі, сярод іх практычна адсутнічаюць прышчэпленыя ад гэтай хваробы.