Сягоньня, у 31-ю гадавіну трагедыі, жалобны мітынг-рэквіем, як і летась, прайшоў а 18 гадзіне ў сьценах Сьвята-Ўсьпенскага катэдральнага сабору Віцебску. Пасьля афіцыйнага мітынгу ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і прадстаўнікі грамадзкасьці гораду па штогадовай завядзёнцы спусьцілі ў Дзьвіну памінальны вянок.

Да полацкага праваабаронцы Юрыя Бельскага 21 красавіка дахаты прыйшлі прадстаўнікі органа апекі і папячыцельства Полацкага райвыканкаму. Гэта яшчэ адно наступства прыцягненьня грамадзкіх актывістаў да адміністрацыйнай адказнасьці па надуманых абставінах у пэрыяд грамадзянскіх акцыяў, якія прайшлі ў краіне.

Ужо традыцыйна 22 красавіка, у дзень нараджэньня лідэра сусьветнага пралетарыяту Ўладзіміра Ільліча Леніна, віцебскія левыя, прадстаўнікі партыі «Справядлівы Сьвет» (былой «Партыі камуністаў беларускай»), зьбіраюцца ў цэнтры гораду ля помніка правадыру, каб адзначыць знакавую для іх дату ўскладаньнем кветак.

20 красавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску адбыўся суд над чарговым удзельнікам несанкцыянаванай акцыі ў горадзе. Адметна, што абвінавачаны ў парушэньні адміністрацыйнага кодэксу, Лынша Юры Аляксандравіч, не зьяўляецца жыхаром Віцебску, а прыехаў зь Менску і, паводле яго словаў, у дзень акцыі выпадкова апынуўся ў цэнтры гораду.

У панядзелак сябры і калегі сустрэлі праваабаронцу Леаніда Сьвеціка і журналіста Кастуся Мардзьвінцава ля дзьвярэй ізалятара часовага ўтрыманьня. Абодвух затрымалі 26 сакавіка на плошчы Перамогі, абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і неадэкватна жорстка пакаралі.