«Нешта не тое размясціла ў інтэрнэце». У доме блогеркі Алены Янушкоўскай прайшоў ператрус
Віцебская блогерка Алена Янушкоўская ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца за межамі Беларусі, але міліцыянты з’явіліся з ператрусам ў яе хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёну, дзе зараз жыве прыёмная дачка блогеркі з двума дзецьмі. Дачцэ паведамілі, што вобшук робяць праз тое, што яе маці «нешта не тое размясціла ў інтэрнэце», паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.
На Полаччыне пераследуюць за рэпосты: пакараны гаспадар БЧБ-хаты Анатоль Каханчык
Судовая пастанова чакае на пошце жыхара Полацкага раёну Анатоля Каханчыка – гаспадара «апазіцыйнай» хаты, расфарбаванай у колеры нацыянальнага сцяга. Чакае суду і полацкі актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў. На яго складзеныя два пратаколы, піша Беларускае Радыё Рацыя.
Затрыманых на фэсце «Аршанская бітва» асудзілі на 10 сутак арышту
Затрыманых на фестывалі «Аршанская бітва» асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе тэлеграм-канал «Вясна» назірае», трох чалавек прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Гэта - Юрась Копцік, Ігар Уласенка і Васіль Мірановіч. Іх затрымалі ў ноч з 4 на 5 верасня.
У вазочніцы Валянціны Крыштопенка судовыя выканаўцы арыштавалі маёмасць
Увечары 21 красавіка да пенсіянеркі па інваліднасці Валянціны Крыштопенка з пасёлку Кастрычніцкая Віцебскага раёну прыйшлі судовыя выканаўцы. Яны арыштавалі маёмасць жанчыны і яе дачкі на суму 615 рублёў. У пералік арыштаваных рэчаў, апрача тэхнікі, трапілі нават дэкаратыўны камін, ваза для цукерак і стары насценны гадзіннік...
На 8 Сакавіка жанчыне заблакавалі картку, каб спагнаць штрафы з яе пенсіі
Пенсіянерка па інваліднасці Валянціна Крыштопенка напярэдадні жаночага свята даведалася, што яе асабісты рахунак, на які прыходзіць пенсія, недаступны – картка заблакаваная. Такі падарунак жанчыне зрабілі судовыя ўлады, каб спагнаць з пенсіянеркі штрафы, прысуджаныя ёй за ўдзел у «несанкцыянаваных» шэсцях і пікетаваннях паводле колішняга арт. 23.34 КаАП.